Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




2 ЛЕТАПІСАЎ 20:26 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

26 А ў чацьвёрты дзень яны сабраліся ў даліне Бэраха, бо там яны дабраславілі ГОСПАДА. Дзеля гэтага назвалі імя месца таго даліна Бэраха аж да сёньня.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

26 А на чацьвёрты дзень сабраліся ў даліну дабраславеньні, бо там яны дабраславілі Госпада. Таму і называюць тое месца далінаю дабраславеньня да сёньня.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

26 А на чацвёрты дзень сабраліся ў Лагчыне Бараха; таму што там дабраславілі Госпада, называюць тое месца Лагчынай Дабраславення па сённяшні дзень.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЛЕТАПІСАЎ 20:26
16 Крыжаваныя спасылкі  

I назваў імя месца таго Бэтэль; а раней імя гораду таго было Люз.


і скажаце таксама: “Вось, слуга твой Якуб [ідзе] за намі”». Бо ён казаў: «Умалю аблічча ягонае дарам, які ідзе перада мною, і потым убачу аблічча ягонае. Можа, ён узьніме аблічча маё».


І прамовіў Давід словы гэтага сьпеву для ГОСПАДА ў дзень, калі вызваліў яго ГОСПАД з рук усіх ворагаў ягоных і з рукі Саўла.


галоўны — Ахіезэр, і Ёаш, сыны Шэмаі з Гівы; Езіэль і Пэлет, сыны Азмавэта; Бэраха і Егу з Анатоту;


І прыйшоў Язафат і народ ягоны, каб зрабаваць здабычу іхнюю, і знайшлі ў іх мноства маёмасьці, і мёртвых, і начыньняў каштоўных, і набралі сабе [столькі], што не маглі несьці. І тры дні яны рабавалі здабычу, бо яе было шмат.


І павярнуліся ўсе мужы Юды і Ерусаліму, і Язафат на чале іх, каб вярнуцца ў Ерусалім з радасьцю, бо ўзрадваў іх ГОСПАД [збаўленьнем] ад ворагаў іхніх.


І тыя насілы былі доўгія, і канцы насілаў Каўчэгу былі відаць перад Давірам, але не было іх відаць звонку; і яны там да сёньняшняга дня.


I пабудаваў Майсей ахвярнік, і назваў імя яго: “ГОСПАД — сьцяг мой”.


І ня будуць больш ка­заць пра цябе “пакінутая”, і пра зямлю тваю ня будуць больш казаць “спустошаная”, бо назавуць цябе “Маё ўпадабаньне ў ёй”, а зямлю тваю — “замужняя”, бо ўпадабаў цябе ГОСПАД, і зямля твая будзе замужам.


«Дабраслаўлёны Госпад, Бог Ізраіля, што адведаў народ Свой і даў выбаўленьне [яму],


і сталася гэта вядома ўсім, хто жыве ў Ерусаліме, так што поле тое названае на іхняй мове Акельдама, гэта ёсьць Поле крыві.


І ўзяў Самуэль адзін камень, і палажыў яго паміж Міцпою і Шэнам, і назваў тое месца Эбэн-Гаэзэр, і сказаў: «Аж дасюль дапамог нам ГОСПАД».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы