Няхай спадзе яна на галаву Ёава і на ўвесь дом бацькі ягонага; няхай не спыняецца ў доме Ёава хворы на выцёкі, пракажоны, той, які ходзіць з кійком, забіты ад мяча і той, хто патрабуе хлеба».
4 ЦАРСТВАЎ 5:27 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Няхай праказа Наамана прылепіцца да цябе і да насеньня твайго на вякі». І выйшаў [Гехазі] ад яго [белы], як сьнег, ад праказы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) няхай жа праказа Нэеманавая прыстане да цябе і да нашчадкаў тваіх навек. І выйшаў ён ад яго белы ад праказы, як сьнег. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але і праказа Наамана прыстане да цябе і да нашчадкаў тваіх назаўсёды». І выйшаў Гэхазі ад яго белы, як снег, ад праказы. |
Няхай спадзе яна на галаву Ёава і на ўвесь дом бацькі ягонага; няхай не спыняецца ў доме Ёава хворы на выцёкі, пракажоны, той, які ходзіць з кійком, забіты ад мяча і той, хто патрабуе хлеба».
І наведаў ГОСПАД валадара, і ён быў пракажоны аж да дня сьмерці сваёй, і жыў у доме самотна, а Ёатам, сын валадара, быў над домам [валадара] і судзіў народ зямлі.
Нааман, начальнік войска валадара Сірыі, быў чалавек вялікі перад абліччам гаспадара свайго і быў вельмі паважаны, бо праз яго ГОСПАД даў перамогу Сірыі. І быў ён волат мужны, але [ён быў] пракажоны.
Ня будзеш пакланяцца ім і ня будзеш служыць ім, бо Я — ГОСПАД, Бог твой, Бог зайздросны, Які карае за беззаконьні бацькоў дзяцей да трэцяга і аж да чацьвёртага [пакаленьня] тых, што ненавідзяць Мяне,
I сказаў ГОСПАД яму яшчэ: «Улажы руку тваю ў заўлоньне тваё». I ён улажыў руку сваю ў заўлоньне сваё, і выняў, і вось, рука ягоная пракажоная, як сьнег.
Але вы аралі ліхоту, зьбіралі беззаконьне, елі плод хлусьні, бо ты спадзяваўся на шлях свой і на мноства волатаў тваіх.
І сьвятар агледзіць яго, і вось, на скуры ягонай белая пухліна, і валасы [на ёй] белыя, і на пухліне жывое мяса.
сьвятар агледзіць яго. І вось, валасы на пляме пабялеўшы, і пляма паглыблена адносна скуры, гэта праказа, якая зацьвіла на апёку. І сьвятар прызнае яго нячыстым; гэта хвароба праказы.
І воблака адыйшло ад Намёту. І вось, Мірыям сталася белая, як сьнег, ад праказы. І павярнуўся Аарон да Мірыям, і вось, яна пракажоная.
Яна ж адразу ўпала ля ног ягоных нежывая. А юнакі, увайшоўшы, знайшлі яе мёртвую і, вынесшы, пахавалі каля мужа яе.
Пачуўшы словы гэтыя, Ананія ўпаў нежывы. І вялікі страх стаўся на ўсіх, якія чулі гэта.
Пётар жа сказаў яму: «Няхай срэбра тваё будзе з табой на загубу, бо дар Божы ты думаў за грошы здабыць.
Бо корань усякага зла ёсьць срэбралюбства, жадаючы якога, некаторыя адступіліся ад веры і самі сябе аддалі на многія мукі.
І там сказаў Егошуа: «За тое, што ты навёў на нас гора, няхай ГОСПАД навядзе на цябе гора ў гэты дзень». І ўкаменаваў яго ўвесь Ізраіль камянямі, а [ўсё] ягонае агнём было спалена.
і яны ў хцівасьці будуць падкупляць вас лісьлівымі словамі; суд для гэтакіх здаўна не бязьдзейнічае, і загуба іхняя ня дрэмле.