Аднак дзеля Давіда даў яму ГОСПАД, Бог ягоны, сьветач у Ерусаліме, каб паставіць сына ягонага пасьля яго і ўмацаваць Ерусалім,
4 ЦАРСТВАЎ 19:34 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Я абараню горад гэты і выратую яго дзеля Сябе і дзеля Давіда, слугі Майго”». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Я буду ахоўваць горад гэты, каб уратаваць яго дзеля Сябе і дзеля Давіда, раба Майго. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Я абараню гэты горад і збаўлю яго дзеля Сябе і дзеля паслугача Свайго, Давіда». |
Аднак дзеля Давіда даў яму ГОСПАД, Бог ягоны, сьветач у Ерусаліме, каб паставіць сына ягонага пасьля яго і ўмацаваць Ерусалім,
І Я дадам да дзён тваіх пятнаццаць гадоў, і выратую з рукі валадара Асірыі цябе і горад гэты, і Я абараню горад гэты дзеля Сябе і дзеля Давіда, слугі Майго”».
Але ГОСПАД не хацеў зьнішчыць Юды дзеля Давіда, слугі Свайго, бо Ён казаў яму, што дасьць сьветач яму і сынам ягоным у-ва ўсе дні.
Як птушкі, якія лётаюць [над гняздом], так ГОСПАД Магуцьцяў заслоніць Ерусалім, засланяючы яго, і вызваліць, і пашкадуе, і выратуе».
Дзеля Сябе, дзеля Сябе Самога Я раблю [гэта], каб не было зьняважана [імя Маё]. І славы Маёй Я не аддам другому.
Дзеля імя Майго Я стрымаю гнеў Мой і дзеля хвалы Маёй стрымаю Сябе, каб ня зьнішчыць цябе.
Вялікая будзе ўлада Ягоная, і супакою ня будзе канца на пасадзе Давіда і ў валадарстве Ягоным, якое Ён паставіць моцна і ўмацуе судом і праведнасьцю ад цяпер і на вякі. Рэўнасьць ГОСПАДА Магуцьцяў зробіць гэта.
тады можа быць парушаны запавет Мой з Давідам, слугою Маім, каб ня меў ён сына, які будзе валадарыць на пасадзе ягоным, і з лявітамі сьвятарамі, слугамі Маімі.
тады Я адкіну насеньне Якуба і Давіда, слугі Майго, і не вазьму з насеньня ягонага тых, хто пануе над насеньнем Абрагама, Ісаака і Якуба, бо Я, перамяняючы, перамяню долю іхнюю і пашкадую іх».
Дзеля гэтага скажы дому Ізраіля: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Ня дзеля вас Я раблю гэта, доме Ізраіля, але дзеля імя Майго сьвятога, якое вы зьняважылі сярод народаў, да якіх вы прыйшлі.
Але дому Юды зьяўлю міласьць і збаўлю іх праз ГОСПАДА, Бога іхняга, але ня збаўлю іх ані лукам, ані мячом, ані вайною, ані канямі, ані вершнікамі».
І Я стану табарам каля Дому Майго супраць войска, супраць таго, хто праходзіць, і супраць таго, хто вяртаецца, і ня пройдзе больш праз іх прыгнятальнік, бо цяпер Я буду бачыць [гэта] вачыма Маімі.
Але Я [спыніў гэта] з прычыны зьнявагаў ворагаў, каб прыгнятальнікі іхнія не вывышаліся і не казалі: "Рука нашая ўзьнятая, а ня ГОСПАД зрабіў усё гэта!"