Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ДРУГІ ЗАКОН 32:27 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

27 Але Я [спыніў гэта] з прычыны зьнявагаў ворагаў, каб прыгнятальнікі іхнія не вывышаліся і не казалі: "Рука нашая ўзьнятая, а ня ГОСПАД зрабіў усё гэта!"

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

27 але адклаў гэта дзеля азлабленьня ворагаў, каб ворагі ягоныя не заносіліся і не сказалі: нашая рука высокая, і не Гасподзь зрабіў усё гэта.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

27 Але спыніў гэта дзеля пыхлівасці ворагаў, каб ворагі яго не ўзганарыліся і не казалі: “Рука наша ўзнятая, а не Госпад зрабіў усё гэта!”

Глядзіце раздзел Копія




ДРУГІ ЗАКОН 32:27
24 Крыжаваныя спасылкі  

І наблізіўся чалавек Божы, і сказаў валадару Ізраіля: «Гэта кажа ГОСПАД: “За тое, што Сірыйцы сказалі: "ГОСПАД ёсьць Богам гор, а ня Богам раўнінаў", усё гэта вялікае мноства Я аддам у рукі твае, і вы даведаецеся, што Я — ГОСПАД”».


ГОСПАДЗЕ, Госпадзе, моц збаўленьня майго, Ты засланяеш галаву маю ў дзень бітвы.


Ня дай таго, ГОСПАДЗЕ, што жадае бязбожнік, намерам ягоным ня дай споўніцца, каб не ўзьнімаліся яны! (Сэлях)


Навошта маюць казаць Эгіпцяне, кажучы: “На ліха вывеў іх, каб забіць іх у гарах і вынішчыць іх з аблічча зямлі”. Адвярніся ад ярасьці гневу Твайго і пашкадуй [рабіць] ліха народу Твайму.


«Гэта скажыце Эзэкіі, валадару Юды: “Няхай ня зводзіць цябе Бог твой, на Якога ты спадзяешся, кажучы: “Ня будзе аддадзены Ерусалім у рукі валадара Асірыі”.


Я абараню горад гэты і выратую яго дзеля Сябе і дзеля Давіда, слугі Майго”».


Ты казала: «Вечна я буду гаспадыняй», і не ўяўляла ў сэрцы тваім гэтага, і не нагадвала сабе пра канец твой.


Дзеля Сябе, дзеля Сябе Самога Я раблю [гэта], каб не было зьняважана [імя Маё]. І славы Маёй Я не аддам другому.


за тое, што вы пакінулі мяне і апаганілі месца гэтае, і кадзілі іншым багам, якіх ня ведалі ані вы, ані бацькі вашыя, ані валадары Юды, і вы напоўнілі месца гэтае крывёю нявінных,


Нячыстасьць ейная — на прыполах ейных, яна ня ўзгадвала пра канец свой; і яна ўпала незвычайна, не было пацяшальніка ў яе. «Глянь, ГОС­ПАДЗЕ, на нядолю маю, бо ўзьвялічыўся вораг».


адказаў валадар і сказаў: “Хіба не вялікі гэты Бабілон, які я пабудаваў як дом валадарства моцаю сілы маёй дзеля славы і велічы маёй?”


А калі душа з тутэйшых або з прыхадняў зробіць з узьнятай рукой зьнявагу ГОСПАДУ, будзе вынішчана душа тая спаміж народу свайго,


каб не казалі ў зямлі, з якой Ты вывеў нас: "Ня мог ГОСПАД увесьці іх у зямлю, якую абяцаў ім. З нянавісьці да іх вывеў Ён іх, каб памерлі ў пустыні".


Пачуюць Хананейцы і ўсе жыхары зямлі, і акружаць нас, і сатруць імя нашае з зямлі. І што тады зробіш для імя Твайго вялікага?»


Не пакіне ГОСПАД народу Свайго дзеля вялікага імя Свайго, бо захацеў ГОСПАД зрабіць вас народам Сваім.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы