3 ЦАРСТВАЎ 9:25 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Тры разы ў год Салямон складаў ахвяры цэласпаленьня і ахвяры мірныя на ахвярніку, які ён пабудаваў для ГОСПАДА, і кадзіў там перад абліччам ГОСПАДА, калі скончыў Дом [Божы]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прыносіў Саламон тры разы на год цэласпаленьні і мірныя ахвяры на ахвярніку, які ён пабудаваў Госпаду, і дымленьне на ім учыняў прад Госпадам. І закончыў ён будаўніцтва дома. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таксама тры разы ў год Саламон ускладаў ахвяры цэласпалення і ахвяры прымірэння на ахвярнік, які ён збудаваў для Госпада, і кадзіў перад Госпадам, і была скончана святыня. |
а ў адзінаццатым годзе, у месяцы Буль, значыцца, у восьмым месяцы, быў скончаны Дом [Божы] з усімі прыналежнасьцямі ягонымі і з усім упарадкаваньнем яго. Будаваў яго [Салямон] сем гадоў.
І пабудаваў [Салямон] Дом [Божы], і скончыў яго. І ашаляваў ён Дом дошкамі кедровымі.
Сыны Амрама: Аарон і Майсей. Аарон быў аддзелены, каб пасьвяціць яго для Сьвятога Сьвятых, яго і сыноў ягоных, на вякі, каб яны кадзілі перад абліччам ГОСПАДА, каб служылі Яму і дабраслаўлялі ў імя Ягонае на вякі.
Сыны мае! Цяпер ня будзьце нядбайныя, бо вас выбраў ГОСПАД стаяць перад абліччам Ягоным, і быць Яму служыцелямі, і кадзіць Яму».
За тое, што яны пакінулі Мяне і кадзілі іншым багам, каб гнявіць Мяне ўсімі ўчынкамі рук сваіх, гнеў Мой выльецца на месца гэтае і ня згасне”.
Гэтак была зроблена ўся праца Салямона ад дня закладаньня Дому ГОСПАДА аж да поўнага заканчэньня Дому ГОСПАДА.
I будзе паліць на ім Аарон пахкае кадзіла кожную раніцу. Калі ён будзе папраўляць лямпы, будзе паліць [кадзіла].
Тройчы ў год мае зьяўляцца кожны мужчына твой перад аблічча Госпада ГОСПАДА, Бога Ізраіля.
Тры разы ў год няхай зьявіцца кожны мужчына твой перад аблічча ГОСПАДА, Бога твайго, у месцы, якое Ён выбраў: на сьвята Праснакоў, на сьвята Тыдняў і на сьвята Намётаў. І [ніхто] няхай не прыходзіць перад аблічча ГОСПАДА з пустымі [рукамі].
што кожны год сыходзіліся на чатыры дні дочкі Ізраіля, каб аплакваць дачку Ефтаха Гілеадца.