І пакіне ГОСПАД Ізраіля дзеля грахоў Ерабаама, які сам грашыў і ўвёў у грэх Ізраіля».
3 ЦАРСТВАЎ 22:53 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І рабіў ён ліхоту ў вачах ГОСПАДА, і хадзіў шляхам бацькі свайго і шляхам маці сваёй, і шляхам Ерабаама, сына Навата, які ўвёў у грэх Ізраіля. Біблія (пераклад В. Сёмухі) ён служыў Ваалу і пакланяўся яму і ўгневаў Госпада Бога Ізраілевага ўсім тым, што рабіў бацька ягоны. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) таксама служыў ён Баалу, і пакланяўся яму, і гнявіў Госпада, Бога Ізраэля, паводле ўсяго, што рабіў бацька яго. |
І пакіне ГОСПАД Ізраіля дзеля грахоў Ерабаама, які сам грашыў і ўвёў у грэх Ізраіля».
І зноў было слова ГОСПАДА праз прарока Егу, сына Хананіі, супраць Баашы і дому ягонага дзеля ўсякага зла, якое ён чыніў у вачах ГОСПАДА, гневаючы Яго ўчынкамі рук сваіх, калі рабіў так, як дом Ерабаама, які ён выгубіў.
Бо не было яшчэ такога, як Ахаў, які запрадаўся рабіць ліхоту ў вачах ГОСПАДА, на што намовіла яго Езабэль, жонка ягоная.
«Ці ты бачыш, як Ахаў упакорыўся перад абліччам Маім? За тое, што ён упакорыўся перад абліччам Маім, Я не навяду ліха ў дні ягоныя, але ў дні сына ягонага ўчыню ліха дому ягонаму».
А Ахазія выпаў праз краты з верхняга пакою свайго, які ў Самарыі, і захварэў. І паслаў ён пасланцоў, і сказаў ім: «Ідзіце, спытайце Баал-Зэбуба, бога Экрону, ці ачуняю я з гэтай хваробы маёй?»
І рабіў ён ліхоту ў вачах ГОСПАДА, але ня так, як бацька ягоны і маці ягоная. І ён прыбраў слуп Баала, які зрабіў бацька ягоны.
І хадзіў ён шляхам валадароў Ізраіля, як рабіў дом Ахава, бо дачка Ахава была жонкай ягонай, і рабіў ён ліхоту ў вачах ГОСПАДА.
А пасьля гэтага Язафат, валадар Юды, злучыўся з Ахазіем, валадаром Ізраіля, які дзейнічаў злачынна.
да народу, які гнявіць Мяне перад абліччам Маім заўсёды, які складае ахвяры ў гаях і паліць кадзіла на цэглах.
І выцягнуў Ён быццам руку, і схапіў мяне за валасы галавы маёй, і Дух падняў мяне ўгару паміж зямлёй і небам, і ў відзежах Божых завёў у Ерусалім у прысенак брамы ўнутранай, зьвернутай на поўнач, там, дзе месца знаходжаньня ідала зайздрасьці, які выклікае гнеў [Божы].