4 ЦАРСТВАЎ 1:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна)2 А Ахазія выпаў праз краты з верхняга пакою свайго, які ў Самарыі, і захварэў. І паслаў ён пасланцоў, і сказаў ім: «Ідзіце, спытайце Баал-Зэбуба, бога Экрону, ці ачуняю я з гэтай хваробы маёй?» Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)2 А Ахозія ўпаў праз краты са сьвяцёлкі сваёй, што ў Самарыі, і занямог. І паслаў паслоў і сказаў ім: ідзеце, спытайцеся ў Вэльзэвула, божышча Акаронскага: ці выздаравею я ад гэтай хваробы? Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)2 А Ахазія выпаў праз краты з верхняга пакоя свайго, што ў Самарыі, і захварэў, і паслаў ён пасланцоў, загадваючы ім: «Ідзіце, спытайце Бэльзэбула, бога Акарона, ці ачуняю я з гэтай хваробы сваёй?» Глядзіце раздзел |
А яны сказалі яму: «Нейкі чалавек выйшаў насустрач нам і сказаў нам: “Ідзіце, і вярніцеся да валадара, які паслаў вас, і прамоўце да яго: "Гэта кажа ГОСПАД. Ці няма Бога ў Ізраіля, што ты пасылаеш пытацца ў Баал-Зэбуба, бога Экрону? Дзеля гэтага з ложку, на які ты лёг, ня зыйдзеш з яго, але сьмерцю памрэш"”».