I адказаў ім Рубэн, кажучы: «Ці не казаў я вам, кажучы: “Не грашыце супраць хлопца”, а вы не паслухалі; і вось, за кроў ягоную помсьціцца».
3 ЦАРСТВАЎ 2:33 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І зьвернецца кроў іхняя на галаву Ёава і на галаву насеньня ягонага вечна. А для Давіда і насеньня ягонага, і для дому ягонага, і для пасаду ягонага няхай будзе супакой ад ГОСПАДА вечна». Біблія (пераклад В. Сёмухі) хай абернецца кроў іхняя на галаву Ёава і на і галаву нашчадкаў ягоных навекі, а Давіду і нашчадкам ягоным, і дому ягонаму і трону ягонаму хай будзе мір навекі ад Госпада! Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І хай вернецца кроў іх на галаву Ёаба і на галаву нашчадкаў яго навекі; а для Давіда, і для семя яго, і для дома, і для пасада яго хай будзе супакой ад Госпада вечна». |
I адказаў ім Рубэн, кажучы: «Ці не казаў я вам, кажучы: “Не грашыце супраць хлопца”, а вы не паслухалі; і вось, за кроў ягоную помсьціцца».
І жанчына з Тэкоа сказала валадару: «На мне, гаспадару мой, валадар, віна і на доме бацькі майго, а валадар і пасад ягоны не вінаваты».
І зьверне ГОСПАД кроў ягоную на галаву ягоную, бо ён забіў двух мужоў праведных і лепшых за яго, і забіў іх мячом, і ня ведаў [пра гэта] бацька мой Давід; [ён забіў] Абнэра, сына Нэра, начальніка войска Ізраіля, і Амасу, сына Етэра, начальніка войска Юды.
І сказаў валадар Шымэю: «Ты ведаеш усё гэтае зло, і ведае сэрца тваё, якое зло ты зрабіў бацьку майму Давіду. І зьверне ГОСПАД ліхоту тваю на галаву тваю.
Ты пачуй з неба, і зрабі [суд], і судзі слугаў Тваіх, асуджаючы бязбожнага, каб на галаву ягоную зьвярнуліся шляхі ягоныя, і апраўдваючы праведнага, даючы яму паводле праведнасьці ягонай.
Няхай праказа Наамана прылепіцца да цябе і да насеньня твайго на вякі». І выйшаў [Гехазі] ад яго [белы], як сьнег, ад праказы.
І цяпер пачні дабраслаўляць дом слугі Твайго, каб ён быў вечна перад абліччам Тваім, бо Ты, ГОСПАДЗЕ, дабраславіў [яго], і ён будзе дабраслаўлёны на вякі».
Раніцаю буду вынішчаць усіх бязбожнікаў зямлі, каб у горадзе ГОСПАДА зьнішчыць усіх злачынцаў.
І калі сыны твае будуць захоўваць запавет Мой і сьведчаньні Мае, якім Я буду навучаць іх, таксама сыны іхнія будуць вечна сядзець на пасадзе тваім».
Бо Ты сустрэў яго дабраслаўленьнем дабра, усклаў яму на галаву карону з найчысьцейшага золата.
На вякі захоўваючы, захаваю для яго міласэрнасьць Маю, і запавет Мой з ім будзе верным.
Дзеля гэтага так кажа Госпад ГОСПАД: “Як жыву Я, прысягу Маю, якую ён адкінуў, і запавет Мой, які ён парушыў, Я ўскладу на галаву ягоную.
А калі ня зробіце так, вы дапусьціцеся грэху перад ГОСПАДАМ, і ведайце, што грэх ваш знойдзе вас.
А як яны працівіліся і блюзьнілі, абтросшы адзеньне, ён сказаў да іх: «Кроў вашая на галаве вашай! Я чысты. Ад цяпер іду да паганаў».
каб такім чынам споўнілася помста за забойства сямідзесяці сыноў Еруббаала, і кроў іхняя павярнулася на Абімэлеха, брата іхняга, які забіў іх, і на жыхароў Сыхему, якія яму дапамагалі.