і паставіў яго валадаром над Гілеадам, і над Ашэрам, і над Езрээлем, і над Эфраімам, і над Бэн’ямінам, і над усім Ізраілем.
3 ЦАРСТВАЎ 18:45 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І неўзабаве неба пацямнела ад хмараў і ветру, і быў дождж вялікі. А Ахаў сеў у калясьніцу і паехаў у Езрээль. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Між тым неба спахмурнела ад хмар і ад ветру, і пайшоў вялікі дождж. А Ахаў сеў у калясьніцу, і паехаў у Ізрэель. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І неўзабаве здарылася: нябёсы пацямнелі ад хмар і ветру, і пачаўся лівень. А Ахаб сеў у калясніцу і накіраваўся ў Езрагэль. |
і паставіў яго валадаром над Гілеадам, і над Ашэрам, і над Езрээлем, і над Эфраімам, і над Бэн’ямінам, і над усім Ізраілем.
І пахавалі косткі Саўла і косткі Ёнатана, сына ягонага, у зямлі Бэн’яміна ў Цэлі, у магіле Кіша, бацькі ягонага. І зрабілі ўсё, што загадаў валадар. І быў упрошаны Бог, [каб зьлітаваўся] над зямлёй.
І сталася пасьля тых падзеяў. Набот з Езрээлю меў вінаграднік у Езрээлі побач з палацам Ахава, валадара Самарыі.
І адносна Езабэль прамовіў ГОСПАД, кажучы: “Езабэль зьядуць сабакі на полі Езрээля.
І сеў Егу на калясьніцу, і паехаў у Езрээль, бо Ярам ляжаў там, а Ахазія, валадар Юды, зыйшоў адведаць Ярама.
і пайшоў за мужчынам Ізраільцянінам пад заслону [намёту], і прабіў іх дзідаю абодвух, мужчыну Ізраільцяніна і жанчыну, праз улоньні. І спынілася кара на сыноў Ізраіля.
І сказалі сыны Язэпа: «Гары нам не хапае, але ўсе Хананейцы, што жывуць у даліне, маюць калясьніцы жалезныя, як жыхары Бэт-Шэану і навакольных гарадоў, так і ў даліне Езрээль».
А ўсе Мадыянцы, Амалек і сыны Усходу сабраліся разам і пераправіліся [праз Ярдан], і разлажыліся табарам у лагчыне Езрээль.