І ўзялі яны бычка, якога ён даў ім, і падрыхтавалі, і клікалі імя Баала ад раніцы аж да паўдня, кажучы: «Баал, адкажы нам!» Але не было ані голасу, ані адказу. І яны скакалі кругом ахвярніка, які зрабілі.
3 ЦАРСТВАЎ 18:29 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І прайшоў поўдзень, а яны ўсё прарочылі аж да часу складаньня ахвяраў хлебных, але не было ані голасу, ані адказу, ані ўвагі [да малітвы іхняй]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Прайшоў полудзень, а яны ўсё яшчэ шалелі да самага часу вечаровага ахвярапрынашэньня; але ня было ні голасу, ні адказу, ні почуту. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А пасля прыйшоў поўдзень і, пакуль яны прарочылі, прыйшоў час, калі звычайна ўскладваюцца ахвяры з ежы, і не чулася ніякага голасу, і ніхто не адказваў і не звяртаў увагі на малітву іх. |
І ўзялі яны бычка, якога ён даў ім, і падрыхтавалі, і клікалі імя Баала ад раніцы аж да паўдня, кажучы: «Баал, адкажы нам!» Але не было ані голасу, ані адказу. І яны скакалі кругом ахвярніка, які зрабілі.
І сталася, калі быў час складаць ахвяру хлебную, падыйшоў Ільля прарок і сказаў: «ГОСПАДЗЕ, Божа Абрагама, Ісаака і Ізраіля! Сёньня даведаюцца яны, што Ты — Бог у Ізраілі, а я — слуга Твой, і што паводле слова Твайго я зрабіў усё гэта.
А валадар Ізраіля і Язафат, валадар Юды, апранутыя ў шаты ўрачыстыя, сядзелі кожны на пасадзе сваім каля ўваходу ў браму Самарыі, і ўсе прарокі прарочылі перад абліччам іхнім.
І ўсе прарокі падобна прарочылі, кажучы: «Ідзі на Рамот Гілеадзкі і перамагай. ГОСПАД аддасьць [яго] ў рукі валадара».
Няхай будзе малітва мая як кадзіла перад абліччам Тваім, а ўзьніманьне рук маіх — як дар вечаровы!
А другое ягня складзеш [у ахвяру] ўвечары, падобна як ахвяраваньне раніцаю і ўзьліваньне пры ёй складзеш яго на пах прыемны, на ахвяру агню для ГОСПАДА.
І станецца, што [нават] калі зьявіцца Мааў, і будзе зьнясілены на ўзгорках, і прыйдзе ў сьвятыню сваю, каб маліцца, нічога ў яго не атрымаецца.
падымаюць яго на плечы і носяць, і стаўляюць яго на месцы ягоным; і ён стаіць, і з месца свайго ня рухаецца, а калі хто кліча яго, не адказвае і ад бяды не ратуе.
І калі я яшчэ гаварыў у малітве, муж гэты, Габрыэль, якога я бачыў у відзежы раней, сьпяшаючыся, пасьпяшаўся і дакрануўся да мяне ў часе вечаровай ахвяры хлебнай.
І прыйдзеш на ўзгорак Божы, дзе знаходзяцца Філістынцы. Калі ўвойдзеш там у горад, сустрэнеш грамаду прарокаў, якія зыходзяць з узгорку, а перад імі псалтыры, бубны, жалейкі і гусьлі, а самі яны будуць прарочыць.
А на другі дзень апанаваў Саўла ліхі дух, [спасланы] Богам, і ён шалеў у доме сваім. І Давід як штодзень граў на гусьлях, а Саўл трымаў дзіду ў руцэ.