І ён паехаў, і знайшоў парэшткі ягоныя, кінутыя пры дарозе, і асла, і льва, якія стаялі каля парэшткаў. І леў ня еў парэшткі і не разьдзёр асла.
3 ЦАРСТВАЎ 17:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ваду будзеш піць з ручая, і Я загадаў крумкачам, каб яны кармілі цябе там». Біблія (пераклад В. Сёмухі) з гэтага патока ты будзеш піць, а крумкачам Я загадаў карміць цябе там. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і будзеш піць з ручая; і Я крукам загадаў, каб цябе там кармілі». |
І ён паехаў, і знайшоў парэшткі ягоныя, кінутыя пры дарозе, і асла, і льва, якія стаялі каля парэшткаў. І леў ня еў парэшткі і не разьдзёр асла.
«Адыйдзі адсюль і ідзі на ўсход, і схавайся пры ручаі Керыт, які на ўсход ад Ярдану.
І ён пайшоў, і зрабіў паводле слова ГОСПАДА. І пайшоў, і сеў каля ручая Керыт, які на ўсход ад Ярдану.
«Устань і ідзі ў Сарэпту Сідонскую, і жыві там. Вось, Я загадаў там адной удаве, каб карміла цябе».
Калі Ён супакоіць, хто можа асудзіць? Калі схавае аблічча Сваё, хто можа ўбачыць Яго? Будзе гэта і для народу, і для аднаго чалавека,
Хто гатуе крумкачу страву ягоную, калі дзеці ягоныя клічуць да Бога і блукаюць бяз ежы?
І вызначыў ГОСПАД вялікую рыбу, каб праглынула Ёну, і быў Ёна ў нутры рыбы тры дні і тры ночы.
«Вазьмі кій і зьбярыце грамаду, ты і Аарон, брат твой, і прамоўце да скалы перад вачыма іхнімі, і яна дасьць ваду. І ты выведзеш ваду са скалы, і напоіш грамаду і жывёлу ейную».
Ён жа, адказваючы, сказаў яму: «Напісана: “Ня хлебам адным будзе жыць чалавек, але ўсякім словам, што выходзіць з вуснаў Божых”».