І сталася на трэці дзень, вось, чалавек прыйшоў з табару, з [атачэньня] Саўла, у падзёртым адзеньні і з пасыпанай зямлёй галавой. І прыйшоў ён да Давіда, і ўпаў на зямлю, і пакланіўся.
3 ЦАРСТВАЎ 1:53 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І паслаў валадар Салямон, і адвялі яго ад ахвярніка, і ён прыйшоў, і пакланіўся валадару Салямону, а Салямон сказаў яму: «Ідзі ў дом твой». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І паслаў Саламон, і прывялі яго ад ахвярніка. І ён прыйшоў і пакланіўся цару Саламону. І сказаў яму Саламон: ідзі ў дом свой. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І паслаў за ім Саламон, і адвялі яго ад ахвярніка, і ён увайшоў і пакланіўся цару Саламону; і Саламон сказаў яму: «Ідзі дамоў». |
І сталася на трэці дзень, вось, чалавек прыйшоў з табару, з [атачэньня] Саўла, у падзёртым адзеньні і з пасыпанай зямлёй галавой. І прыйшоў ён да Давіда, і ўпаў на зямлю, і пакланіўся.
І сказаў валадар: «Няхай вернецца Абсалом у дом свой, але аблічча майго ён ня ўбачыць». І вярнуўся Абсалом у дом свой, але аблічча валадара ня ўбачыў.
І пайшоў Ёаў да валадара, і паведаміў яму гэта. І паклікаў ён Абсалома, і той прыйшоў да валадара, і ўпаў на аблічча сваё на зямлю перад абліччам валадара. І пацалаваў валадар Абсалома.
І Батшэва схіліла аблічча сваё да зямлі, і пакланілася валадару, і сказала: «Няхай жыве гаспадар мой, валадар Давід, на вякі!»
І сказаў Салямон: «Калі ён будзе чалавекам шчырым, не спадзе на зямлю ніводны волас ягоны, але калі выявіцца ў ім ліхоцьце, памрэ».
І паслаў валадар, і паклікаў Шымэя, і сказаў яму: «Пабудуй сабе дом у Ерусаліме, і жыві там, і не выходзь адтуль нікуды.