Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




3 ЦАРСТВАЎ 1:53 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

53 І паслаў за ім Саламон, і адвялі яго ад ахвярніка, і ён увайшоў і пакланіўся цару Саламону; і Саламон сказаў яму: «Ідзі дамоў».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

53 І паслаў валадар Салямон, і адвялі яго ад ахвярніка, і ён прыйшоў, і пакланіўся валадару Салямону, а Салямон сказаў яму: «Ідзі ў дом твой».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

53 І паслаў Саламон, і прывялі яго ад ахвярніка. І ён прыйшоў і пакланіўся цару Саламону. І сказаў яму Саламон: ідзі ў дом свой.

Глядзіце раздзел Копія




3 ЦАРСТВАЎ 1:53
10 Крыжаваныя спасылкі  

А на трэці дзень з’явіўся нейкі чалавек з лагера Саўла ў падзёртым адзенні і з пасыпанай пылам галавой; і ён, калі падышоў да Давіда, упаў на твар свой і пакланіўся да зямлі.


І сказаў цар: «Няхай вернецца ён у дом свой, і хай аблічча майго ён не ўбачыць». І вярнуўся Абсалом у дом свой, а аблічча цара не бачыў.


І заставаўся Абсалом у Ерузаліме два гады, і аблічча цара не бачыў.


Ёаб пайшоў да цара і сказаў яму. І паклікаў ён Абсалома, і той увайшоў да цара і ўпаў тварам на зямлю перад ім, і пацалаваў цар Абсалома.


І ўкленчыла Бэтсэба, і пакланілася цару; а цар звярнуўся да яе: «Чаго ты хочаш сабе?»


І Бэтсэба, упаўшы тварам на зямлю, пакланілася цару і сказала: «Няхай жыве, гаспадар мой, цар Давід, вечна!»


І Саламон сказаў: «Калі ён будзе чалавекам добрым, не ўпадзе на зямлю ніводны волас яго; але калі выявіцца ў ім ліха, то памрэ».


А набліжаўся час паміраць Давіду, і загадаў ён сыну свайму Саламону, кажучы:


Таксама паклікаў цар Сямэя і загадаў яму: «Пабудуй сабе дом у Ерузаліме і жыві там, і не выходзь адтуль нікуды.


Бойся, сыне мой, Госпада і цара, і не далучайся да тых, хто думае інакш,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы