I паклікаў Якуб сыноў сваіх, і сказаў: «Зьбярыцеся, і я паведамлю вам, што спаткае вас у пазьнейшыя дні.
2 ЦАРСТВАЎ 23:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэта апошнія словы Давіда: «Сказаў Давід, сын Есэя, сказаў чалавек, які высока пастаўлены, памазанец Бога Якубавага, сьпявак псальмаў Ізраіля. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вось апошнія словы Давіда, выслоўе Давіда, сына Ясэевага, выслоўе чалавека, пастаўленага высока, памазанца Бога Якава і салодкага песьняра Ізраілевага: Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А гэта апошнія словы Давіда: «Сказаў Давід, сын Ясэя, сказаў чалавек, высока пастаўлены, намашчэнец Бога Якубава, прыемны спявак псальмаў Ізраэля: |
I паклікаў Якуб сыноў сваіх, і сказаў: «Зьбярыцеся, і я паведамлю вам, што спаткае вас у пазьнейшыя дні.
бо Ты ўзьвялічыў збаўленьнем валадара Твайго і зьявіў міласэрнасьць памазанцу Твайму, Давіду, і насеньню ягонаму на вякі».
Тады, гаворачы ў відзежы да багабойнага Твайго, Ты сказаў: «Я даў успамогу волату, узвысіў юнака з народу.
А сам Давід кажа ў кнізе псальмаў: “Сказаў Госпад Госпаду майму: "Сядзь праваруч Мяне,
І сказаў ім: «Вось тыя словы, якія Я гаварыў вам, калі яшчэ быў з вамі, што мусіць споўніцца ўсё, што напісана пра Мяне ў Законе Майсея, і ў Прарокаў, і ў Псальмах».
Гэта дабраславенства, якім дабраславіў Майсей, чалавек Божы, сыноў Ізраіля перад сьмерцю сваёй.
Слова Хрыстовае няхай жыве ў вас багата, у-ва ўсякай мудрасьці; навучайце і настаўляйце адзін аднаго псальмамі, і гімнамі, і сьпевамі духоўнымі, у ласцы сьпяваючы Госпаду ў сэрцах вашых.
А Давід быў сынам Эфрацяніна з Бэтлеему Юдэйскага, імя ягонае — Есэй. Ён меў восем сыноў і ў часы Саўла быў ужо старым і ў гадах пажылых.
І танчылі жанчыны, і сьпявалі, паўтараючы: «Пабіў Саўл тысячы, а Давід — дзясяткі тысячаў».
ГОСПАД зьнішчае супраціўнікаў Сваіх, грыміць на іх у нябёсах. ГОСПАД будзе судзіць канцы зямлі, і дасьць уладу валадару Свайму, і ўзвысіць рог памазанца Свайго».