2 ЦІМАФЕЯ 1:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) жадаючы бачыць цябе, памятаючы пра сьлёзы твае, каб мне напоўніцца радасьцю, Біблія (пераклад В. Сёмухі) і хачу бачыць цябе, памятаючы сьлёзы твае, каб мне напоўніцца радасьцю, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і прагну ўбачыць цябе, памятаючы твае слёзы, каб напоўніцца радасцю, |
разьвесяліць тых, якія плачуць на Сыёне, і даць ім дыядэму замест попелу, і алей радасьці замест смутку, адзеньне хвалы замест духу панурага, і назавуць іх дубамі праведнасьці, насаджэньнем ГОСПАДА для праслаўленьня Яго.
Тады будзе радавацца дзяўчына ў танцы, і юнакі, і старыя разам [з ёю]. І Я перамяню жалобу іхнюю ў радасьць, і суцешу іх, і ўзьвесялю іх ад смутку іхняга.
Так і вы цяпер маеце смутак, але Я ўбачу вас ізноў, і ўзрадуецца сэрца вашае, і радасьці вашай ніхто не забярэ ў вас.
Да сёньня вы нічога не прасілі ў імя Маё. Прасіце, і атрымаеце, каб радасьць вашая была поўная.
служачы Госпаду з усёй пакораю і з многімі сьлязьмі і спакусамі, якія здараліся са мною ад змоваў Юдэйскіх,
Дзеля гэтага чувайце, памятаючы, што я тры гады ўдзень і ўначы не пераставаў са сьлязьмі настаўляць кожнага з вас.
Мы ж, браты, асірочаныя вамі на кароткі час абліччам, а ня сэрцам, моцна намагаліся з вялікім жаданьнем убачыць аблічча вашае.
Намагайся, каб прыйсьці да зімы. Вітаюць цябе Эўбул, і Пуд, і Лін, і Кляўдыя, і ўсе браты.
І абатрэ Бог усякую сьлязу з вачэй іхніх; і сьмерці ўжо ня будзе, і ня будзе ўжо ані плачу, ані крыку, ані болю, бо ранейшае прамінула».
бо Ягня, Які пасярод пасаду, будзе пасьвіць іх і вадзіць іх да жывых крыніцаў водаў, і абатрэ Бог усякую сьлязіну з вачэй іхніх».