І выйшаў Лот, і гаварыў да зяцёў сваіх, якія мелі ўзяць дочак ягоных, і сказаў: «Уставайце, выходзьце з гэтага месца, бо ГОСПАД мае зьнішчыць горад». І было ў вачах зяцёў ягоных гэта, нібыта ён жартуе.
2 ПЯТРА 3:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) і кажуць: «Дзе абяцаньне прыйсьця Ягонага? Бо ад [часу], як сталі паміраць бацькі, усё гэтак застаецца ад пачатку стварэньня». Біблія (пераклад В. Сёмухі) і кажуць: дзе абяцаньне прышэсьця Ягонага? бо з таго часу, як пачалі паміраць бацькі, ад пачатку тварэньня ўсё застаецца гэтак сама. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і будуць пытацца: «Дзе ж абяцанне Яго прыходу?», кажучы: «Бо з таго часу, як бацькі паснулі, усё так застаецца, як ад пачатку стварэння». |
І выйшаў Лот, і гаварыў да зяцёў сваіх, якія мелі ўзяць дочак ягоных, і сказаў: «Уставайце, выходзьце з гэтага месца, бо ГОСПАД мае зьнішчыць горад». І было ў вачах зяцёў ягоных гэта, нібыта ён жартуе.
Што было, тое і будзе, а што рабілася, тое і будзе рабіцца, і няма нічога новага пад сонцам.
Бо не адразу выносіцца прысуд супраць ліхіх учынкаў. Дзеля гэтага сэрца сыноў чалавечых напоўнена імі, каб чыніць зло.
Вы стамілі ГОСПАДА словамі вашымі, і вы кажаце: «Чым мы стамілі?» Размовамі вашымі: «Кожны, хто робіць ліха — добры ў вачах ГОСПАДА, і Ён мае ўпадабаньне ў іх», альбо: «Дзе Бог суду?»
Бо мае прыйсьці Сын Чалавечы ў славе Айца Свайго з анёламі Сваімі; і тады аддасьць кожнаму паводле ўчынкаў ягоных.
Сапраўды кажу вам: ёсьць некаторыя, што тут стаяць, якія не пакаштуюць сьмерці, пакуль ня ўбачаць Сына Чалавечага, Які ідзе ў Валадарстве Сваім».
Бо ў тыя дні будзе такі прыгнёт, якога не было ад пачатку стварэньня, якое стварыў Бог, аж дагэтуль, і ня будзе.
Калі ж слуга той скажа ў сэрцы сваім: “Марудзіць прыйсьці пан мой”, — і пачне біць слугаў і служак, і есьці, і піць, і напівацца,
І, укленчыўшы, закрычаў моцным голасам: «Госпадзе, не палічы ім грэху гэтага!» І, сказаўшы гэта, памёр.
Бо якая нашая надзея, ці радасьць, ці вянок пахвалы? Ці ж ня вы перад Госпадам нашым Ісусам Хрыстом у прыйсьце Яго?
якія чакаеце і сьпяшаецеся [бачыць] прыйсьце дня Божага, калі нябёсы, палымнеючы, разбурацца, і распаленыя стыхіі растопяцца?
І анёлу Ляадыкейскае царквы напішы: “Гэта кажа Амэн, Сьведка верны і праўдзівы, Начальнік стварэньня Божага: