2 ЛЕТАПІСАЎ 24:15 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І пастарэў Егаяда, і быў насычаны днямі, і памёр. Ён меў сто трыццаць гадоў, калі памёр. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І састарыўся Ёдай і насыціўшыся днямі жыцьця, памёр: сто трыццаць гадоў было яму, калі ён памёр. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Ёяда пражыў шмат гадоў, састарэў і памёр, дажыўшы да ста трыццаці гадоў. |
I супачыў, і памёр Абрагам у старасьці добрай, стары і насычаны [жыцьцём], і быў далучаны да народу свайго.
I сказаў Якуб фараону: «Дзён гадоў вандраваньня майго — сто трыццаць гадоў. Кароткія і ліхія былі дні гадоў жыцьця майго, і не дасягнулі яны да дзён гадоў жыцьця бацькоў маіх у днях вандраваньня іхняга».
І Давід стаў стары і насычаны днямі, і ён паставіў Салямона, сына свайго, за валадара над Ізраілем.
І калі скончылі, прынесьлі рэшту срэбра перад аблічча валадара і Егаяды, і зрабілі начыньне для Дому ГОСПАДА, начыньне для служэньня і цэласпаленьня, і келіхі, і начыньне залатое і срэбнае. І прыносілі цэласпаленьні ў Доме ГОСПАДА заўсёды ў-ва ўсе дні Егаяды.
І пахавалі яго ў горадзе Давіда з валадарамі, бо ён рабіў добрае ў Ізраілі для Бога і для Дому Ягонага.
Дзён гадоў нашых — гадоў семдзясят, а як пры сіле — гадоў восемдзясят; і найлепшае ў іх — гарапашнасьць і ліхоцьце, бо прамінаюць яны шпарка, і мы адлятаем.