2 КАРЫНФЯНАЎ 9:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) як напісана: «Раскідаў, раздаў бедным; праведнасьць ягоная застаецца на вякі». Біблія (пераклад В. Сёмухі) як напісана: «рассыпаў, раздаў убогім; праўда ягоная трывае вавекі». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) як напісана: «Падзяліў ён, даў убогім, справядлівасць яго трывае ў векі вечныя». |
Раскідаў, раздаў бедным; праведнасьць ягоная трывае вечна, рог ягоны ўзьнімецца ў славе.
Хто імкнецца да праведнасьці і міласэрнасьці, знойдзе жыцьцё, праведнасьць і славу.
Бо як адзеньне, зьесьць іх моль, і як воўну, зьесьць іх чарвяк, а праведнасьць Мая будзе вечная, і збаўленьне Маё — з пакаленьня ў пакаленьне.
А Той, Хто дае насеньне сейбіту, дасьць і хлеб дзеля ежы, і памножыць насеньне вашае, і вырасьціць плады праведнасьці вашае,