2 КАРЫНФЯНАЎ 12:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Я стаўся неразумным, хвалячыся; вы мяне змусілі. Бо трэба было, каб я вамі быў адрэкамэндаваны, бо ні ў чым я ня горшы за найпаважнейшых апосталаў, хоць я і нішто. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Я дайшоў да неразумнасьці, хвалячыся: вы мяне да гэтага змусілі. Вам бы сьлед было хваліць мяне, бо я нічым ня горшы за тых «вышэйшых апосталаў», хоць я і нішто: Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Я стаўся неразумным, хвалячыся, бо вы прымусілі мяне! Гэта вам бы належала мяне хваліць, бо нічым я не меншы за вялікіх Апосталаў, хоць я нічога не варты. |
Так і вы, калі зробіце ўсё, што загадана вам, кажыце: “Мы — слугі нягодныя, бо зрабілі, што павінны былі зрабіць”».
І калі я маю прароцтва, і ведаю ўсе тайны і ўсякае веданьне, і калі маю ўсю веру, каб і горы перастаўляць, а любові ня маю, я — нішто.
ці Павал, ці Апалёс, ці Кіфа, ці сьвет, ці жыцьцё, ці сьмерць, ці цяперашняе, ці будучае, — усё вашае;
А калі мы сьціснутыя, дык дзеля вашага пацяшэньня і збаўленьня, якое зьдзяйсьняецца праз перажываньне тых самых пакутаў, якія і мы церпім. Калі мы пацешаныя, дык дзеля вашага пацяшэньня і збаўленьня.
Знакі апостала ўчыненыя між вамі ў-ва ўсякай цярплівасьці, у знаках, і цудах, і сілах.
Бо калі захачу хваліцца, ня буду неразумным, бо скажу праўду; але я шкадую сябе, каб ніхто не падумаў пра мяне больш, чым бачыць у-ва мне або чуе ад мяне.
Ці пачнем ізноў адрэкамэндоўваць сябе [вам]? Ці мы патрабуем, як некаторыя, даручальных лістоў да вас ці даручальных [лістоў] ад вас?
Мне, найменшаму з усіх сьвятых, дадзена ласка гэтая — сярод паганаў дабравесьціць пра недасьледнае багацьце Хрыстовае