І сказаў яму Давід: «Як ты адважыўся падняць руку тваю і забіць памазанца ГОСПАДАВАГА?»
1 ЦАРСТВАЎ 26:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў Давід Абішаю: «Не забівай яго, бо ці ж можа быць невінаваты той, хто падняў руку сваю на памазанца ГОСПАДАВАГА?» Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але Давід сказаў Авэсу: не забівай яго; бо хто, падняўшы руку на памазанца Гасподняга, застанецца непакараны? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў Давід Абісаю: «Не забівай яго, бо ці ж можа быць не вінаваты той, хто падняў руку сваю на намашчэнца Госпадавага?» |
І сказаў яму Давід: «Як ты адважыўся падняць руку тваю і забіць памазанца ГОСПАДАВАГА?»
І сказаў Давід: «Кроў твая на галаве тваёй, бо вусны твае сьведчылі супраць цябе, кажучы: “Я забіў памазанца ГОСПАДАВАГА”».
І адказаў Абішай, сын Цэруі, і сказаў: «Ці ж ня будзе забіты Шымэй за тое, што праклінаў памазанца ГОСПАДАВАГА?»
Кіраўніку хору: на лад: “Не загубляй!” Залатая песьня Давіда, калі ён уцякаў ад аблічча Саўла ў пячору.
І ўзяў Самуэль пасудзіну з алеем, і выліў на галаву ягоную, і пацалаваў яго, і сказаў: «Вось, памазаў цябе ГОСПАД на правадыра спадчыны Сваёй.
Вось, я стаю перад вамі. Абвінавачвайце мяне перад ГОСПАДАМ і перад памазанцам Ягоным, можа, узяў я ў каго вала або асла, можа, каго пакрыўдзіў або каго прыгнятаў, а можа, ад каго ўзяў хабар, каб заплюшчыць вочы на справу ягоную? Калі так, аднагараджуся вам».
І сказаў Абішай Давіду: «Сёньня Бог аддае ворага твайго ў рукі твае. Цяпер дазволь, і я прыб’ю яго дзідаю да зямлі раз, і другі ўжо раз ня будзе патрэбы».