З дрэва чырвонага валадар зрабіў парэнчы для Дому ГОСПАДА і для дому валадара, і гусьлі, і псалтыры для сьпевакоў. І ніколі не было прывезена так шмат дрэва чырвонага, і не было бачана такога аж да сёньня.
1 ЛЕТАПІСАЎ 23:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І чатыры тысячы прыдзьвернікаў, і чатыры тысячы тых, якія хваляць ГОСПАДА на [музычных] інструмэнтах, якія зробленыя для хвалы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і чатыры тысячы брамнікаў, і чатыры тысячы тых, што праслаўляюць Госпада на музычных спарудах, якія ён зрабіў для праслаўленьня. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) затым прыдзверных — чатыры тысячы ды столькі ж музыкаў, якія пастаўлены праслаўляць Госпада на музычных інструментах, якія справіў на праслаўленне. |
З дрэва чырвонага валадар зрабіў парэнчы для Дому ГОСПАДА і для дому валадара, і гусьлі, і псалтыры для сьпевакоў. І ніколі не было прывезена так шмат дрэва чырвонага, і не было бачана такога аж да сёньня.
І прыйшлі яны, і паклікалі вартаўнікоў гораду, і паведамілі ім, кажучы: «Пайшлі мы ў табар Сірыйцаў, і вось, там няма нікога, і няма голасу Сірыйцаў а толькі коні і аслы прывязаныя, і намёты, як былі».
і Абэд-Эдома і братоў ягоных, шэсьцьдзясят восем; а Абэд-Эдома, сына Едутуна, і Хосу прыдзьвернікамі,
І паставіў на службу перад Каўчэгам ГОСПАДА на служэньне лявітаў, каб нагадвалі [пра Яго], славілі і хвалілі ГОСПАДА, Бога Ізраіля:
А сьпевакі, галовы [дамоў] бацькоў лявітаў, [якія жылі] ў пакоях варты начной, дзень і ноч былі на служэньні сваім.
І былі яны над тымі, якія носяць цяжары, і кіраўнікамі над тымі, якія рабілі працу пры ўсякім служэньні. І з лявітаў [былі] і пісары, і наглядчыкі, і прыдзьвернікі.
І сьпевакі, сыны Асафа, былі на месцах сваіх паводле загаду Давіда і Асафа, і Гэмана, і Едутуна, відушчага валадара, і прыдзьвернікі [стаялі] ў кожнай браме. Не было патрэбы адыходзіць ім ад служэньня свайго, бо браты іхнія, лявіты, прыгатавалі ім.
І ўстанавіў ён паводле вызначэньня Давіда, бацькі свайго, чэргі сьвятароў для служэньня іхняга і лявітаў паводле абавязкаў іхніх, хваліць і паслугаваць пры сьвятарах, паводле парадку дня на кожны дзень, і прыдзьвернікаў паводле чаргі іхняй пры кожнай браме, бо такое прыказаньне Давіда, чалавека Божага.
І ўзыйшлі ў Ерусалім некаторыя з сыноў Ізраіля і са сьвятароў, лявітаў, сьпевакоў, прыдзьвернікаў і нэтынэяў у сёмы год валадара Артаксэркса.
І жылі сьвятары, і лявіты, і прыдзьвернікі, і сьпевакі, і нэтынэі, і [некаторыя] з народу, і ўвесь Ізраіль у гарадах сваіх. І калі настаў сёмы месяц, сыны Ізраіля [былі] ў гарадах сваіх.
Гарады сьвятыя Твае сталіся пустыняй, Сыён стаўся пустыняй, і Ерусалім стаўся пусткаю.