Рубэн, першародны мой, ты — моц мая і пачатак сілы маёй, перавышаеш [усіх] годнасьцю і перавышаеш магутнасьцю.
1 ЛЕТАПІСАЎ 2:42 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Сыны Халева, брата Ерахмээля: Мэша, першародны ягоны, ён — бацька Зіфа; і сыны Марэшы, бацькі Хеўрона. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сыны Халева, брата Ерахмэілавага: Мэша, першынец ягоны, - ён бацька Зіфа; і сыны Марэшы, бацькі Хэўрона. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А сыны Калеба, брата Ерамээля: Мэса, яго першародны, а ён быў бацькам Зіфа; і сын яго Марэса — бацькам Геброна. |
Рубэн, першародны мой, ты — моц мая і пачатак сілы маёй, перавышаеш [усіх] годнасьцю і перавышаеш магутнасьцю.
І нарадзіла яна Шаафа, бацьку Мадманны, Шэву, бацьку Махбэны і бацьку Гівы. А дачка Халева — Ахса.
Бо тым, каго наперад ведаў, Ён і прадвызначыў быць падобнымі да вобразу Сына Ягонага, каб Ён быў Першародны між многімі братамі.
да вальнага зграмаджэньня і царквы першародных, якія запісаныя ў небе, і да Бога, Судзьдзі ўсіх, і да духаў праведных і дасканалых,
І пайшлі Зіфейцы да Саўла ў Гіву, кажучы: «Давід хаваецца каля нас у недасяжных месцах у Харэшы, на ўзгорышчы Хахіля, на поўдні пусткі.
І прыйшлі Зіфейцы ў Гіву да Саўла, кажучы: «Ведай, Давід хаваецца на ўзгорышчы Хахіля, што на канцы пусткі».