I вось, Я з табою, і буду захоўваць цябе ўсюды, куды ты пойдзеш, і вярну цябе ў гэтую зямлю, бо Я не пакіну цябе, пакуль не зраблю таго, што Я сказаў табе».
1 ЛЕТАПІСАЎ 17:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І Я быў з табою ўсюды, куды ты хадзіў, і Я выгубіў усіх ворагаў тваіх перад абліччам тваім, і зрабіў табе імя, як імя вялікіх на зямлі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і быў з табою ўсюды, куды ты ні хадзіў, і вынішчыў усіх ворагаў тваіх перад абліччам тваім, і зрабіў імя тваё як імя вялікіх на зямлі; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) ды быў Я з табой, дзе толькі ты ні хадзіў, і вынішчыў Я ўсіх непрыяцеляў тваіх дзеля цябе, праславіў імя тваё, як аднаго з вялікіх людзей, якія славяцца на зямлі. |
I вось, Я з табою, і буду захоўваць цябе ўсюды, куды ты пойдзеш, і вярну цябе ў гэтую зямлю, бо Я не пакіну цябе, пакуль не зраблю таго, што Я сказаў табе».
І прамовіў Давід словы гэтага сьпеву для ГОСПАДА ў дзень, калі вызваліў яго ГОСПАД з рук усіх ворагаў ягоных і з рукі Саўла.
І Я быў усюды з табою, дзе ты хадзіў, і Я выгубіў усіх ворагаў тваіх перад абліччам тваім, і зрабіў вялікім імя тваё як імя аднаго з вялікіх на зямлі.
І паставіў Давід залогі ў Араме ў Дамаску, і Арам стаўся слугой Давіда, і прыносіў яму даніну. І ГОСПАД выбаўляў Давіда ў-ва ўсіх выправах ягоных.
І было праслаўлена імя Давіда па ўсіх землях, і ГОСПАД спаслаў страх Свой на ўсе народы.
Але і гэтага мала было ў вачах Тваіх, Божа; і Ты прамовіў пра дом слугі Твайго на доўгія часы, і глянуў на мяне, як на чалавека ўзьвялічанага, ГОСПАДЗЕ!
І цяпер гэтак скажы слузе Майму Давіду: “Гэтак кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Я ўзяў цябе ад абораў, калі ты хадзіў за авечкамі, каб ты стаў правадыром над народам Маім, Ізраілем.
І Я прыгатаваў месца для народу Майго, Ізраіля, і пасадзіў іх, і яны будуць жыць на месцы сваім, і ня будуць палохаць іх болей, і ня будуць перасьледаваць іх сыны нягоднасьці, каб вынішчаць іх, як [было] ўперад,
і былі ў Ерусаліме валадары магутныя, якія панавалі ў-ва ўсім Зарэччы, і ім давалі даніну, падаткі і мыта.
Кіраўніку хору. Слугі ГОСПАДА Давіда, які выказаў ГОСПАДУ словы сьпеву гэтага ў дзень, калі ГОСПАД вызваліў яго з рук усіх ворагаў ягоных і з рукі Саўла, і ён сказаў [гэта].
«Спыніцеся, пазнайце, што Я — Бог! Я буду ўзьвялічаны між народамі, буду ўзьвялічаны на зямлі!»
І сказаў Давід: «Як жывы ГОСПАД, ГОСПАД пакарае яго, або прыйдзе дзень ягоны і ён памрэ, або ён загіне, пайшоўшы на вайну.