1 КАРЫНФЯНАЎ 4:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо я думаю, што Бог нас, апосталаў, паставіў за апошніх, быццам на сьмерць асуджаных, бо мы сталіся відовішчам для сьвету, для анёлаў і для людзей. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо я думаю, што нам, апошнім пасланцам, Бог вызначыў быць як бы засуджанымі на сьмерць; бо мы зрабіліся ганьбішчам для сьвету, для анёлаў і людзей. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо думаю, што Бог нас, Апосталаў, паставіў як апошніх, быццам на смерць асуджаных, бо сталіся мы відовішчам для свету, для анёлаў і для людзей. |
Навошта я выйшаў з улоньня [маці]? Каб бачыць гора і смутак, і скончыць дні мае ў ганьбе?»
І ўвесь горад напоўніўся ўзрушэньнем, і, падхапіўшы Гая і Арыстарха, Македонцаў, спадарожнікаў Паўла, рынуліся аднадушна ў тэатар.
І некаторыя з начальнікаў Азійскіх, якія былі сябрамі ягонымі, паслаўшы да яго, прасілі не ісьці ў тэатар.
Калі мы толькі ў гэтым жыцьці спадзяемся на Хрыста, мы найбольш жалю вартыя з усіх людзей.
Яны — служыцелі Хрыста? Здурэўшы кажу: я больш! Шмат больш у працы, бязьмерна ў ранах, шмат больш у вязьніцах, часта пры сьмерці.
як невядомыя, але пазнаваныя; як тыя, што паміраюць, але, вось, мы жывыя; як караныя, але не забіваныя;
каб ніхто не пахіснуўся ў прыгнётах гэтых: бо вы самі ведаеце, што мы на гэта пастаўлены.
Ці ня ўсе яны — паслугавальныя духі, якія пасланыя на служэньне дзеля тых, якія маюць успадкаеміць збаўленьне?
ці то самі выстаўляныя на зьнявагі і зьдзекі, ці то стаўшыся супольнікамі тых, якія пераносяць такое.