1 КАРЫНФЯНАЎ 4:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ад аканомаў жа, урэшце, вымагаецца, каб кожны быў знойдзены верным. Біблія (пераклад В. Сёмухі) ад будаўнікоў жа патрабуецца, каб кожны быў верны. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ад аканомаў жа патрабуецца, каб кожны аказаўся верным. |
Але ня трэба патрабаваць ад іх адказу за срэбра, якое дадзенае ў рукі іхнія, бо яны працуюць сумленна».
А пан ягоны прамовіў да яго: “Добра, добры і верны слуга! У малым ты быў верны, над многім цябе пастаўлю; увайдзі ў радасьць пана твайго”.
Прамовіў да яго пан ягоны: “Добра, добры і верны слуга! У малым ты быў верны, над многім цябе пастаўлю; увайдзі ў радасьць пана твайго”.
А Госпад сказаў: «Хто ёсьць верны і мудры аканом, якога пан паставіць над слугамі сваімі раздаваць ім у свой час меру хлеба?
Дзеля гэтага я паслаў да вас Цімафея, які ёсьць дзіця маё ўлюбёнае і вернае ў Госпадзе, які нагадае вам шляхі мае ў Хрысьце, як я паўсюль у-ва ўсякай царкве навучаю.
Для мяне малая [рэч], як судзіце пра мяне вы ці іншыя людзі; але я і сам не суджу сябе.
Адносна дзявоцтва я ня маю загаду ад Госпада, але даю параду, як той, над кім зьлітаваўся Госпад, каб быць яму верным.
Бо мы не фальшуем слова Божае, як многія, але гаворым у шчырасьці, як ад Бога, перад Богам у Хрысьце.
але адмаўляемся тайных [учынкаў] сораму, ня ходзячы падступна і не перакручваючы Слова Божага, але выяўленьнем праўды адрэкамэндоўваем сябе сумленьню кожнага чалавека перад Богам.
як і навучыліся ад Эпафраса, улюбёнага таварыша нашага, які ёсьць верным за вас служыцелем Хрыста,
І скажыце Архіпу: «Зважай на служэньне, якое ты атрымаў у Госпадзе, каб табе споўніць яго».
Пра мяне ўсё паведаміць вам Тыхік, улюбёны брат, і верны служыцель, і таварыш у Госпадзе,