Як прахалода сьнегу ў дзень жніва, так верны пасланец для таго, хто паслаў яго, ён ажыўляе душу гаспадара свайго.
1 КАРЫНФЯНАЎ 16:18 - Біблія (пераклад А.Бокуна) бо яны супакоілі дух мой і ваш. Дык зважайце на такіх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо яны мой і ваш дух супакоілі. Шануйце такіх. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) бо падбадзёрылі яны мой і ваш дух. Дык шануйце такіх. |
Як прахалода сьнегу ў дзень жніва, так верны пасланец для таго, хто паслаў яго, ён ажыўляе душу гаспадара свайго.
Дзеля гэтага мы суцешыліся пацяшэньнем вашым; а яшчэ больш узрадаваліся мы радасьцю Ціта, што быў супакоены дух ягоны вамі ўсімі.
якога я паслаў да вас дзеля таго, каб мне даведацца, што ў вас, і ён пацешыў сэрцы вашыя,
Просім жа вас, браты, ведайце тых, якія працуюць у вас, і кіруюць вамі ў Госпадзе, і настаўляюць вас,
Гэтак, браце, дай мне скарыстацца ад цябе ў Госпадзе; супакой унутранасьці мае ў Госпадзе.
Бо вялікую маем ласку і пацяшэньне ў любові тваёй, бо праз цябе, браце, супачылі ўнутранасьці сьвятых.
Памятайце кіраўнікоў вашых, якія казалі вам слова Божае; і, аглядаючы вынік жыцьця іх, пераймайце веру [іхнюю].