Біблія онлайн

Аб'явы

Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет


ПСАЛТЫР 3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)
ПСАЛТЫР 3

1 Псальм Давідаў, калі ўцякаў ад свайго сына Абсалома.

2 Божа, як жа многа тых, што непакояць мяне, як шмат бунтуюцца супраць мяне!

3 Многія вось кажуць душы маёй: «Няма яму збаўлення ў Богу».

4 Ты ж, Госпадзе, Божа, шчыт мой, хвала мая Ты, галаву падымаеш мне ўверх.

5 Клічам сваім прызываў я Госпада. І выслухаў Ён мяне з гары Сваёй святой.

6 Я лёг і выспаўся, устаў, бо Госпад ахоўвае мяне.

7 Не збаюся і тысячы людзей, што навокал мяне абступілі.

8 Узніміся, Госпадзе! Ухавай мяне, Божа мой! Бо па шчацэ даў Ты ўсім супраціўнікам маім, павыбіваў Ты зубы грэшнікам.

9 У Бога бо збаўленне, і дабраславенне Тваё Твайму народу!

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)