Біблія онлайн

Аб'явы

Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет


ПСАЛТЫР 124 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)
ПСАЛТЫР 124


1 Песня ўзыходжання. Давідава.

1 Песня ўзыходжання. Давідава. Калі б не Госпад быў з намі, хай скажа цяпер Ізраэль,

2 Калі б не Госпад быў з намі, калі людзі паўсталі супраць нас:

3 адразу праглынулі б яны нас жывымі, калі б разгарэлася іх абурэнне на нас,

4 Напэўна, вада затапіла б нас, ручай праплыў бы праз душу нашу;

5 напэўна, праплылі б праз душу нашу бурлівыя воды.

6 Дабраславёны Госпад, Які не даў нас на здабычу ў зубы іх.

7 Душа наша, як верабей, вырвалася з сіла птушкаловаў: сіло парвалася, а мы вызваліліся.

8 Успамога наша ў імю Госпада, Які стварыў неба і зямлю.

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)