І мала яму было жыць у грахах Ерабаама, сына Набата, звыш таго, ён узяў за жонку Езабэль, дачку Этбаала, цара сідонцаў, і пачаў служыць Баалу і пакланяцца яму.
4 ЦАРСТВАЎ 9:34 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І, калі ўвайшоў Егу, каб есці і піць, ён сказаў: «Ідзіце, знайдзіце тую праклятую і пахавайце яе, бо яна царская дачка». Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўвайшоў [Егу], і еў, і піў, і сказаў: «Ідзіце, знайдзіце тую праклятую, і пахавайце яе, бо яна — дачка валадара». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прыйшоў Іуй, і еў, і піў, і сказаў: знайдзеце гэтую праклятую і пахавайце яе, бо царская дачка яна. |
І мала яму было жыць у грахах Ерабаама, сына Набата, звыш таго, ён узяў за жонку Езабэль, дачку Этбаала, цара сідонцаў, і пачаў служыць Баалу і пакланяцца яму.
Такім чынам, не было другога такога, як Ахаб, які запрадаўся рабіць зло перад абліччам Госпада; бо намовіла яго Езабэль, жонка яго,
А ён сказаў ім: «Скіньце яе ўніз!» І выкінулі яе, і крывёй залілася сцяна і коні, якія яе тапталі.
Вестуны, якіх паслалі, спяшаліся выканаць загад цара; калі цар і Аман спраўлялі застолле — хутка і ў Сузах быў вывешаны эдыкт, чым выклікаў у самім горадзе замяшанне.
І пакінеце імя сваё Маім выбраным на пракляцце: “Хай заб’е цябе Госпад Бог”, і слуг Сваіх назаве Ён іншым імем:
Яны вылежваюцца на ложах з косці слановай і разлягаюцца на дыванах сваіх, ядуць ягнят са статка і цялят з пасярод пашы.
Тады скажа Ён і тым, хто леваруч Яго будуць: “Ідзіце ад Мяне, праклятыя, у агонь вечны, які прыгатаваны для д’ябла і анёлаў яго.