Яна адказала: «Жыве Госпад, Бог твой, я не маю хлеба, толькі жменю мукі ў збане і кроплю алею ў пасудзіне. Вось, я назбіраю крыху дроў, каб пайсці і прыгатаваць сабе і сыну майму ежу, каб з’есці і паміраць».
4 ЦАРСТВАЎ 4:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Элісей сказаў ёй: «Чым мог бы я табе дапамагчы? Скажы мне, што маеш у доме сваім?» А яна адказала: «Паслугачка твая не мае ў доме сваім анічога, апрача збанка з алеем». Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў ёй Элісэй: «Што магу зрабіць для цябе? Скажы мне, што маеш у доме сваім?» Яна сказала: «Служка твая ня мае ў доме анічога, акрамя збанка з алеем». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў ёй Елісей: што мне зрабіць табе? скажы мне, што ёсьць у цябе ў доме? Яна сказала: няма ў рабы тваёй нічога ў доме, акрамя посуду з алеем. |
Яна адказала: «Жыве Госпад, Бог твой, я не маю хлеба, толькі жменю мукі ў збане і кроплю алею ў пасудзіне. Вось, я назбіраю крыху дроў, каб пайсці і прыгатаваць сабе і сыну майму ежу, каб з’есці і паміраць».
І, калі перайшлі, Ілля сказаў Элісею: «Прасі, чаго хочаш, каб я зрабіў табе, пакуль не буду забраны ад цябе». А Элісей сказаў: «Прашу, хай дух, які ў табе, будзе на мне ўдвая!»
Сказаў ён ёй: «Ідзі, пазыч сабе посуд ва ўсіх сваіх суседзяў, посуд пусты, і набяры яго нямала;
Тады Пётра сказаў: «Срэбра і золата няма ў мяне, але што маю, тое дам табе: у імя Ісуса Хрыста з Назарэта ўстань і хадзі!»
як бы сумныя, але заўжды вясёлыя, быццам убогія, а ўсё ж узбагачаючыя многіх, як тыя, што нічога не маюць, а ўсім валодаюць.
Паслухайце, браты мае найдаражэйшыя! Ці не выбраў Бог бедных гэтага свету як багатых вераю і як спадкаемцаў Валадарства, якое абяцаў тым, што любяць Яго?