А іншыя дзеянні Ёаса і ўсё, што ён зрабіў, — ці гэта не запісана ў Кнізе аналаў цароў Юдэі?
4 ЦАРСТВАЎ 16:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І, калі сабраў ён срэбра і золата, якое мог знайсці ў доме Госпада і ў скарбніцах царскіх, паслаў як дар цару асірыйцаў. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўзяў Ахаз срэбра і золата, якое знаходзілася ў Доме ГОСПАДА і ў скарбніцы дому валадара, і паслаў як дар валадару Асірыі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўзяў Ахаз срэбра і золата, якое знайшлося ў доме Гасподнім і ў скарбніцах дома царскага, і паслаў цару Асірыйскаму ў дарунак. |
А іншыя дзеянні Ёаса і ўсё, што ён зрабіў, — ці гэта не запісана ў Кнізе аналаў цароў Юдэі?
У яго дні прыйшоў Пул, цар асірыйцаў, у зямлю Ізраэля, і Манагэм даў Пулу тысячу талентаў срэбра, каб заручыцца яго дапамогай і ўмацаваць уладу ў сваіх руках.
Выйшаў супраць яго Салманасар, цар асірыйцаў; і Осія падпарадкаваўся яму і плаціў яму даніну.
Дык узяў тады Аса срэбра і золата са скарбаў дома Госпадавага і з палаца царскага ды паслаў Бэнададу, цару Сірыі, які жыў у Дамаску, кажучы:
Сапраўды, адкінуў Ты народ Твой, дом Якуба, бо багата стала сярод іх чараўнікоў усходніх, і варажбіты ў іх былі, як у філістынцаў, і падаюць яны рукі чужынцам.
Госпад навядзе на цябе, і на народ твой, і на дом бацькі твайго дні, якіх не было ад дзён адлучэння Эфраіма ад Юды, — цара асірыйцаў.
Дзеля таго будзеш ты пасылаць дары ў Марэсэтгэт. Паселішча Ахзіб будзе падманам для цароў ізраэльскіх.