І супачыў Ёатам з бацькамі сваімі, і быў пахаваны з імі ў горадзе Давіда, бацькі свайго; і па ім пачаў цараваць Ахаз, сын яго.
4 ЦАРСТВАЎ 16:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) На сямнаццаты год Фацэя, сына Рамэліі, Ахаз, сын Ёатама, цара Юдэі, стаў цараваць. Біблія (пераклад А.Бокуна) У сямнаццатым годзе Пэкаха, сына Рэмаліі, Ахаз, сын Ётама, стаў валадаром Юды. Біблія (пераклад В. Сёмухі) На семнаццатым годзе Факея, сына Рэмаліінага, зацараваў Ахаз, сын Ёатама, цара Юдэйскага: |
І супачыў Ёатам з бацькамі сваімі, і быў пахаваны з імі ў горадзе Давіда, бацькі свайго; і па ім пачаў цараваць Ахаз, сын яго.
На дванаццаты год Ахаза, цара Юдэі, Осія, сын Элы, стаў царом Ізраэля ў Самарыі на дзевяць гадоў.
Бачанне Ісаі, сына Амоса, якое бачыў ён адносна Юды і Ерузаліма ў дні Озіі, Ёатама, Ахаза і Эзэкіі, цароў Юдэйскіх.
І сталася ў дні Ахаза, сына Ёатама, сына Озіі, цара Юдэйскага, пайшоў Разін, цар Сірыйскі, і Фацэй, сын Рамэліі, цар Ізраэльскі, на Ерузалім, каб ваяваць супраць яго; і не змаглі здабыць яго.
Госпад жа сказаў Ісаі: «Выйдзі насустрач Ахазу ты і твой сын Сэар-Ясуб на канец канала Верхняй крыніцы, на дарогу Поля Валюшніка,
Слова Госпада, якое было да Осіі, сына Бээры, у дні цароў юдэйскіх: Озіі, Ёатама, Ахаза і Эзэкіі, таксама ў дні цара ізраэльскага Ерабаама, сына Ёаса.
Слова Госпада, якое было да Міхея з Марэсэта ў дні Ёатама, Ахаза і Эзэкіі, цароў Юды, якое ўбачыў ён пра Самарыю і Ерузалім.