І пакіне Госпад Ізраэль дзеля грахоў Ерабаама, які сам грашыў і ўвёў у грэх Ізраэль”».
4 ЦАРСТВАЎ 15:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І рабіў ён ліхое ў вачах Госпада; не адступіў ад грахоў Ерабаама, сына Набата, які ўводзіў у грэх Ізраэль. Біблія (пераклад А.Бокуна) І рабіў ён ліхоту ў вачах ГОСПАДА, і не адступаў ад грахоў Ерабаама, сына Навата, які ўвёў у грэх Ізраіля, у-ва ўсе дні свае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і рабіў ён благое ў вачах Гасподніх: не адставаў ад грахоў Ераваама, сына Наватавага, які ўвёў Ізраіль у грэх, ва ўсе дні свае. |
І пакіне Госпад Ізраэль дзеля грахоў Ерабаама, які сам грашыў і ўвёў у грэх Ізраэль”».
Але не адступіў Егу ад грахоў Ерабаама, сына Набата, у якія той уцягнуў Ізраэль; і не адкінуў ён залатых цяльцоў, якія былі ў Бэтэлі і Дане.
На трыццаць дзевяты год Азарыі, цара Юдэі, Манагэм, сын Гадзі, стаў царом Ізраэля ў Самарыі на дзесяць гадоў.
У яго дні прыйшоў Пул, цар асірыйцаў, у зямлю Ізраэля, і Манагэм даў Пулу тысячу талентаў срэбра, каб заручыцца яго дапамогай і ўмацаваць уладу ў сваіх руках.
І дапускаўся ён таго, што ліхім было ў вачах Госпада; не адступіў ад грахоў Ерабаама, сына Набата, які ўводзіў у грэх Ізраэль.
І дапускаўся ён таго, што ліхім было ў вачах Госпада; не адступаў ад грахоў Ерабаама, сына Набата, які ўводзіў у грэх Ізраэль.
І рабіў ён тое, што было ліхім у вачах Госпада, як рабілі бацькі яго; не адступіў ад грахоў Ерабаама, сына Набата, які ўводзіў у грэх Ізраэль.
І дапускаўся ён таго, што ліхім было перад Госпадам, але не так, як цары Ізраэля, якія былі перад ім.
Тады Госпад адкінуў усё пакаленне Ізраэля, і вынішчыў іх, і аддаў у рукі рабаўнікоў, аж пакуль зусім не адкінуў іх ад Свайго аблічча ўжо з таго часу,
Трываў ён, аднак, у грахах Ерабаама, сына Набата, які навучыў грашыць Ізраэль, і не адступіў ад іх.
Цар у справядлівасці ўзвышае дзяржаву; чалавек, што прымае падарункі, разбурыць яе.