дзеля таго Я навяду на дом Ерабаама ўсякае ліха, і заб’ю з роду Ерабаама ўсіх мужчынскага роду, падлетка і дарослага ў Ізраэлі; і вымету рэшткі дому Ерабаама, як звычайна вымятаецца бруд, аж да чысціні.
4 ЦАРСТВАЎ 14:26 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо бачыў Госпад надта вялікі смутак Ізраэля, бо былі знішчаны і маладыя, і дарослыя, і не было нікога, хто б дапамог Ізраэлю. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо бачыў ГОСПАД горкую нядолю Ізраіля, бо не было ані нявольніка, ані вольнага, хто б дапамог Ізраілю. Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо Гасподзь бачыў бедства Ізраіля, вельмі горкае, так што не заставалася ні замкнутага, ні таго, хто застаўся, і ня было памочніка ў Ізраіля. |
дзеля таго Я навяду на дом Ерабаама ўсякае ліха, і заб’ю з роду Ерабаама ўсіх мужчынскага роду, падлетка і дарослага ў Ізраэлі; і вымету рэшткі дому Ерабаама, як звычайна вымятаецца бруд, аж да чысціні.
[І сказаў Госпад:] Вось, Я навяду на цябе ліха і адкіну будучыню тваю, і заб’ю ў Ахаба ўсіх мужчынскага роду, ці то падлетка, ці дарослага ў Ізраэлі.
І злітаваўся Госпад над імі, і звярнуўся да іх дзеля запавету Свайго, які заключыў з Абрагамам, Ізаакам і Якубам, і не хацеў ані загубіць іх, ані адкінуць далёка, аж па сённяшні час.
А маліўся тады Ёахаз перад абліччам Госпада, і выслухаў яго Госпад: бачыў бо Ён гора Ізраэля, як прыціснуў іх цар Сірыі.
І знішчу Я ўвесь дом Ахаба, і Я заб’ю ў Ахаба ўсіх мужчынскага роду, і маладога, і дарослага ў Ізраэлі.
Сказаў яму Госпад: «Убачыў Я смутак народа Майго ў Егіпце і пачуў лямант яго ад бязлітаснасці наглядчыкаў яго.
Вось, крык сыноў Ізраэля дайшоў да Мяне, і ўбачыў Я смутак іх, як прыгнятаюцца яны егіпцянамі;
У кожнай іх бядзе не нейкі пасланец, ані анёл, але Сам Ён іх выбавіў. У любові Сваёй і ў ласкавасці Сваёй Сам адкупіў іх, і ўзяў іх, і насіў іх усе дні спрадвечныя.
І шукаў Я паміж іх чалавека, які паставіў бы мур і стаў бы ў праломе перада Мною, каб бараніць гэтую зямлю і перашкодзіць Мне ў знішчэнні яе, але не знайшоў такога.
Будзе судзіць Госпад народ Свой, пашкадуе Ён паслугачоў Сваіх; убачыць, што рука іх аслабла і што не стала ні нявольнікаў, ні вольных,
Сказаўшы гэта, выкінулі яны са сваіх межаў усіх ідалаў чужых багоў, і служылі Госпаду, Які пашкадаваў Ізраэль у яго горы.