Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




4 ЦАРСТВАЎ 10:27 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Таксама зруйнавалі храм Баала і замянілі яго на месца нячыстае аж да сённяшняга дня.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

і разьбілі ідалаў Баала, і зруйнавалі дом Баала, і замянілі яго на месца нячыстае аж да сёньня.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

і разьбілі статую Ваала, і разбурылі капішча Ваалавае; і зрабілі зь яго месца нечысьці да сёньня.

Глядзіце раздзел



4 ЦАРСТВАЎ 10:27
14 Крыжаваныя спасылкі  

І паставіў ён ахвярнік Баалу ў храме Баала, які пабудаваў у Самарыі,


І знішчыў Егу Баала ў Ізраэлі.


І ўвесь народ зямлі ўвайшоў у храм Баала і зруйнавалі яго, і ахвярнікі яго, і ідалаў разбілі ўшчэнт; таксама Матана, святара Баала, забілі перад ахвярнікамі. І святар паставіў варту пры доме Госпада.


Ён знішчыў узгоркі, і разбіў слуп і ідалаў, і паламаў меднага змея, якога зрабіў Майсей, бо аж да гэтага часу сыны Ізраэля кадзілі яму ахвяры і называлі яго Нагэстан.


І дапускаўся ён усякага ліха перад Госпадам, але не так, як бацька яго і маці; бо ён прыняў слуп Баала, які зрабіў бацька яго.


Такім чынам, мною даецца загад, каб для кожнага чалавека, які зменіць гэтую пастанову, узялі з яго дома бервяно і каб быў ён падняты і прыбіты да яго; а дом яго хай будзе разбураны.


але знішчы іх ахвярнікі, разбі іх камяні і ссячы святыя гаі.


І ў адказ сказаў цар халдэйцам: «Вось што я гавару. Калі не высветліце мне сну і яго сэнсу, будзеце разарваны на кавалкі і дамы вашы будуць разбураны;


Бо зграшылі мы і дапусціліся беззаконнасці, адыходзячы ад Цябе, і пакінулі мы Цябе ва ўсім; і прыказанняў Тваіх не спаўнялі мы,


Я зруйную вашы ўзгоркі, паб’ю слупы, і будзе брыдзіцца душа Мая вамі,


Ідалаў іх спалі агнём; і не будзь сквапным на срэбра і золата, якімі яны прыбраныя, нічога з гэтага не бяры сабе, каб не ўчыніць грэх, бо гэта брыдота для Госпада, Бога твайго.


Але вось так маеце зрабіць лепш з імі: знішчыце іх ахвярнікі, разбіце іх камяні, ссячыце святыя гаі, а ідалаў спаліце агнём.