Не рабі гэткім чынам, каб загубіў Ты справядлівага ды з бязбожным, каб справядліваму было таксама, як і бязбожнаму! Не рабі! Ці ж суддзя ўсёй зямлі ўчыніць несправядлівасць?»
3 ЦАРСТВАЎ 8:45 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ты выслухай з неба маленні іх і просьбы іх, і ўчыні ім справядлівасць. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ты пачуй з неба малітву іхнюю і маленьне іхняе, і ўчыні суд для іх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) тады пачуй зь неба малітву іхнюю і прашэньне іхняе і зрабі, што трэба ім. |
Не рабі гэткім чынам, каб загубіў Ты справядлівага ды з бязбожным, каб справядліваму было таксама, як і бязбожнаму! Не рабі! Ці ж суддзя ўсёй зямлі ўчыніць несправядлівасць?»
Калі выйдзе народ Твой на вайну супраць ворагаў сваіх дарогаю, якою Ты іх пашлеш, і калі яны памоляцца да Цябе, звярнуўшыся да горада, які Ты выбраў, і да святыні, якую я пабудаваў імю Твайму,
Калі ў чым яны зробяць грэх адносна Цябе, — бо няма чалавека, які б не грашыў, — і Ты прагневаешся і аддасі іх у рукі ворагаў іх, і яны, як паланёныя, будуць выведзеныя ў зямлю ворагаў далёка або блізка,
БЭТ. Калі ворагі мае паварочваюць назад, знясільваюцца яны і гінуць перад абліччам Тваім.
сытымі і тлустымі, ды перайшлі яны ўсе меры ліха. Не разбіраюць яны справу, справу сіраты, каб толькі мець сабе поспех, і справы ўбогіх не разглядаюць.