І парадніўся Саламон з фараонам, царом Егіпецкім. Бо ўзяў за жонку дачку фараона, і ўвёў яе ў горад Давідаў, пакуль яшчэ не пабудаваў дом сабе, і дом Госпадаў, і муры кругом Ерузаліма.
3 ЦАРСТВАЎ 7:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І дом, у якім жыў, быў у іншай зале ўнутры прысенка, і такім жа чынам зроблены. Збудаваў ён таксама дом, падобны да таго прысенка, для дачкі фараона, якую ўзяў за жонку Саламон. Біблія (пераклад А.Бокуна) А дом ягоны, у якім жыў, быў за домам з заляй на панадворку, асобна пабудаваны. І пабудаваў ён дом, падобны да [дому] з заляй, для дачкі фараона, якую ўзяў за жонку. Біблія (пераклад В. Сёмухі) У доме, дзе ён жыў, другі двор за бабінцам быў такога самага ўсталяваньня. І ў доме дачкі фараонавай, якую ўзяў за сябе Саламон, ён зрабіў такі самы бабінец. |
І парадніўся Саламон з фараонам, царом Егіпецкім. Бо ўзяў за жонку дачку фараона, і ўвёў яе ў горад Давідаў, пакуль яшчэ не пабудаваў дом сабе, і дом Госпадаў, і муры кругом Ерузаліма.
Усё было з адборных камянёў, якія былі распілаваны па пэўным узоры і памеры, як унутры, так і звонку, — ад падмурка да столі, і звонку аж да большай залі.
Фараон, цар Егіпта, калісьці напаў і здабыў Газэр і спаліў яго агнём, а хананеяў, жыхароў горада, забіў. І аддаў гэты горад у пасаг дачцэ сваёй, жонцы Саламона.
А дачка фараона выйшла з горада Давідава ў свой дом, які пабудаваў ёй Саламон; тады ён пабудаваў Мэло.
Дачку ж фараона перавёў з горада Давіда ў дом, для яе пабудаваны, бо казаў цар: «Не павінна жанчына прабываць у мяне ў доме Давіда, цара Ізраэля, бо ён ёсць месца святое таму, што ўвайшоў у яго каўчэг Госпада».