Сыноў жа наложніц сваіх шчодра абдарыў і аддзяліў іх ад Ізаака, сына свайго, яшчэ пры жыцці сваім, ва ўсходнім накірунку.
3 ЦАРСТВАЎ 4:30 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Саламон мудрасцю сваёю перавышаў мудрасць усіх сыноў Усходу і егіпцян; Біблія (пераклад А.Бокуна) І перавышала мудрасьць Салямона мудрасьць усіх сыноў Усходу і ўсю мудрасьць Эгіпту. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І была мудрасьць Саламонава вышэйшая за мудрасьць усіх сыноў усходу і за ўсю мудрасьць Егіпцянаў. |
Сыноў жа наложніц сваіх шчодра абдарыў і аддзяліў іх ад Ізаака, сына свайго, яшчэ пры жыцці сваім, ва ўсходнім накірунку.
Маёмасць яго была: сем тысяч авечак і тры тысячы вярблюдаў, а таксама пяцьсот пар валоў, і пяцьсот асліц, і шматлікая паслуга; быў ён славуты сярод усіх жыхароў Усходу.
Прамовіў я ў сэрцы маім, кажучы: «Вось, я ўзвялічыў мудрасць і набыў [яе] больш за ўсіх, што былі да мяне ў Ерузаліме; і розум мой спазнаў вялікую мудрасць і веды».
таму Я аддам цябе сынам Усходу ва ўласнасць, і яны раскінуць лагер свой у цябе, і паставяць у цябе палаткі свае: яны будуць есці збожжа тваё ды піць малако тваё.
І ўсякае слова мудрасці і разумення, якое ён атрымаў ад іх, цар знайшоў у іх дзесяцікратна лепшым, чым словы ўсіх прадказальнікаў і варажбітоў, якія былі ва ўсім яго царстве.
З’явы ў маёй галаве на маім ложку былі такія. Глядзеў я, і, вось, дрэва на сярэдзіне зямлі, і яго вышыня — велізарная.
Калі ж нарадзіўся Ісус у Бэтлехэме Юдэйскім, у дні цара Ірада, вось, прыбылі магі з Усходу ў Ерузалім,
Тады Ірад, бачачы, што ён ашуканы магамі, раззлаваўся моцна і паслаў пазабіваць усіх дзяцей, што былі ў Бэтлехэме і ў яго ваколіцах ад двух гадоў і ніжэй, паводле часу, пра які выпытаў у магаў.
І быў Майсей навучаны ўсёй мудрасці егіпецкай, ды быў магутны ў словах і ўчынках сваіх.
Такім чынам, усе мадыянцы, Амалек і ўсходнія народы, сабраліся разам і пераправіліся праз Ярдан, і сталі лагерам у даліне Езрагэль.