І паставіў цар Банаю, сына Ёяды, кіраўніком над войскам замест яго, і Садока, святара, паставіў на месца Абіятара.
3 ЦАРСТВАЎ 2:27 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І выгнаў Саламон Абіятара, каб не быў ён святаром Госпадавым, так што споўнілася слова Госпадава, якое Ён сказаў аб доме Гэлі ў Сіло. Біблія (пераклад А.Бокуна) І выгнаў Салямон Абіятара, каб ня быў ён сьвятаром ГОСПАДА, і споўнілася слова ГОСПАДА, якое Ён прамовіў пра дом Гэлія ў Шыло. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І вызваліў Саламон Авіятара ад сьвятарства Гасподняга, і спраўдзілася слова Гасподняе, якое сказаў Ён пра дом Ільлі ў Сіломе. |
І паставіў цар Банаю, сына Ёяды, кіраўніком над войскам замест яго, і Садока, святара, паставіў на месца Абіятара.
Усё гэта сталася, каб споўніліся Пісанні прарокаў. Тады ўсе вучні, пакінуўшы Яго, паўцякалі.
каб споўніліся словы Ісаі прарока, які сказаў: «Госпадзе, хто ўверыў пачутаму ад нас, ды рука Госпада каму была аб’яўлена?»
Дык сказалі яны адзін аднаму: «Не будзем раздзіраць яе, але кінем жэрабя, чыёй мае быць», каб споўнілася Пісанне, якое кажа: «Адзенне Маё падзялілі між сабою, а на вопратку Маю кінулі жэрабя». Так і зрабілі жаўнеры.
І ўсе сыны Ізраэля сабраліся ў Сіло, і там паставілі палатку сустрэчы, і ўся зямля пакарылася імі.
Уратаваўся ж толькі адзін сын Ахімэлеха, сына Ахітуба, на імя Абіятар, які ўцёк да Давіда