А цар Саламон пакахаў шматлікіх іншаземных жанчын, апрача дачкі фараона, і маабак, і аманіцянак, і эдомак, і сідонак, і хетэек,
3 ЦАРСТВАЎ 14:31 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І супачыў Рабаам з бацькамі сваімі і быў пахаваны з імі ў горадзе Давідавым; маці яго на імя Наама, аманіцянка. А па ім царом стаў сын яго, Абія. Біблія (пераклад А.Бокуна) І супачыў Рэхабаам з бацькамі сваімі, і быў пахаваны з бацькамі сваімі ў горадзе Давіда. А імя маці ягонай — Наама Аманянка. А пасьля яго валадаром стаў Абіям, сын ягоны. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І спачыў Раваам з бацькамі сваімі і пахаваны з бацькамі сваімі ў горадзе Давідавым. Імя маці ягонай Наама Аманіцянка. І зацараваў Авія, сын ягоны, замест яго. |
А цар Саламон пакахаў шматлікіх іншаземных жанчын, апрача дачкі фараона, і маабак, і аманіцянак, і эдомак, і сідонак, і хетэек,
І супачыў Саламон з бацькамі сваімі, і быў пахаваны ў горадзе Давіда, бацькі свайго; і пачаў цараваць замест яго сын яго Рабаам.
і супачыў Аса з бацькамі сваімі, і быў пахаваны з імі ў горадзе Давіда, бацькі свайго. І па ім цараваў сын яго, — Язафат.
І дапускаўся ён усіх грахоў бацькі свайго, якія ён рабіў перад тым; не было сэрца яго шчырым да Госпада, Бога яго, як сэрца Давіда, бацькі яго.
І Язафат супачыў з бацькамі сваімі, і быў разам з імі пахаваны ў горадзе Давіда, бацькі свайго; і па ім царом стаў сын яго Ярам.
Сынам жа Саламона быў Рабаам; сын якога Абія быў бацькам Асы, ад яго таксама нарадзіўся Язафат,
І супачыў Рабаам з бацькамі сваімі, і пахаваны быў у горадзе Давіда, і сын яго Абія стаў царом замест яго.
Не павінны ўваходзіць аманіцяне і маабцы ў супольнасць Госпада навекі, нават у дзесятым пакаленні; не ўвойдзе ён у супольнасць Госпада навекі,