А цар Саламон пакахаў шматлікіх іншаземных жанчын, апрача дачкі фараона, і маабак, і аманіцянак, і эдомак, і сідонак, і хетэек,
3 ЦАРСТВАЎ 14:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Рабаам, сын Саламона, быў царом у Юдзе. Сорак адзін год меў Рабаам, калі ён пачаў цараваць, і семнаццаць гадоў ён цараваў у Ерузаліме, у горадзе, які выбраў Госпад з усіх пакаленняў Ізраэля, каб там прабывала імя Яго. Імя ж маці яго Наама, аманіцянка. Біблія (пераклад А.Бокуна) А Рэхабаам, сын Салямона, быў валадаром у Юдзе. Сорак адзін год было Рэхабааму, калі ён пачаў валадарыць, і сямнаццаць гадоў ён валадарыў у Ерусаліме, у горадзе, які выбраў ГОСПАД з усіх каленаў Ізраіля, каб там было імя Ягонае. Імя маці ягонай — Наама Аманянка. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Раваам, сын Саламонаў, валадарыў у Юдэі. Сорак адзін год было Равааму, калі ён зацараваў, і сямнаццаць гадоў валадарыў у Ерусаліме, у горадзе, які выбраў Гасподзь з усіх каленаў Ізраілевых, каб было там імя Ягонае. Імя маці ягонай Наама Аманіцянка. |
А цар Саламон пакахаў шматлікіх іншаземных жанчын, апрача дачкі фараона, і маабак, і аманіцянак, і эдомак, і сідонак, і хетэек,
І толькі адно пакаленне застанецца яму дзеля паслугача Майго, Давіда, і дзеля горада Ерузаліма, які Я выбраў з усіх пакаленняў Ізраэля,
а сыну яго Я пакіну адно пакаленне, каб заставаўся светач Давіда, паслугача Майго, перад абліччам Маім ва ўсе дні ў горадзе Ерузаліме, які Я выбраў, каб прабывала там імя Маё.
І супачыў Саламон з бацькамі сваімі, і быў пахаваны ў горадзе Давіда, бацькі свайго; і пачаў цараваць замест яго сын яго Рабаам.
А час царавання Ерабаама — дваццаць два гады; і супачыў ён з бацькамі сваімі. І па ім цараваў сын яго Надаб.
І супачыў Рабаам з бацькамі сваімі і быў пахаваны з імі ў горадзе Давідавым; маці яго на імя Наама, аманіцянка. А па ім царом стаў сын яго, Абія.
Язафат меў трыццаць пяць гадоў, калі стаў царом, і дваццаць пяць гадоў цараваў ён у Ерузаліме. Маці яго называлася Азуба, і была дачкою Сэлаха.
“Ад таго дня, у які Я вывеў народ Мой, Ізраэль, з Егіпта, з усіх пакаленняў Ізраэля не выбраў Я горада для пабудовы святыні, каб імя Маё прабывала там; але Я выбраў Давіда, каб быў ён над народам Маім, Ізраэлем”.
каб звернуты былі вочы Твае да дома гэтага ноччу і днём, да месца, пра якое Ты казаў: “Там будзе імя Маё”, каб Ты выслухаў малітву, якою ўпрошвае Цябе паслугач Твой у гэтым месцы,
Калі выйдзе народ Твой на вайну супраць ворагаў сваіх дарогаю, якою Ты іх пашлеш, і калі яны памоляцца да Цябе, звярнуўшыся да горада, які Ты выбраў, і да святыні, якую я пабудаваў імю Твайму,
І калі царства Рабаама ўсталявалася і ўмацавалася, занядбаў ён закон Госпадаў, і з ім увесь Ізраэль.
Такім чынам, набраўся сіл цар Рабаам у Ерузаліме і далей цараваў. Калі ж стаў царом, меў сорак адзін год, і семнаццаць гадоў валадарыў у Ерузаліме, у горадзе, які выбраў Госпад, каб там пакінуць Сваё імя паміж усіх пакаленняў Ізраэля. І імя маці яго Наама аманіцянка.
і сабраліся пры ім самыя ліхія людзі, сыны Бэліяла, і выступілі сілай супраць Рабаама, сына Саламона. Прытым Рабаам быў малады і баязлівы сэрцам і не мог супрацьстаяць ім.
Зрабіце Мне ахвярнік з зямлі і на ім складайце цэласпаленні і ўскладайце мірныя ахвяры вашы, авечак вашых і валоў; на кожным месцы, дзе загадаю ўспамінаць імя Маё, прыйду да цябе і дабраслаўлю цябе.
а калі б далёка было месца, якое выбера Госпад, Бог твой, каб было там імя Яго, то забі з буйной і дробнай жывёлы, якую даў табе Госпад і як загадаў я табе, і спажывай у гарадах тваіх, як табе заўгодна.
але на месца, якое Госпад, Бог ваш, выбера з усіх пакаленняў вашых, каб там памясціць імя Сваё і на ім жыць, прыходзьце,
Не павінны ўваходзіць аманіцяне і маабцы ў супольнасць Госпада навекі, нават у дзесятым пакаленні; не ўвойдзе ён у супольнасць Госпада навекі,