У дні твае, аднак, не зраблю гэтага дзеля Давіда, бацькі твайго; з рукі сына твайго забяру яго.
3 ЦАРСТВАЎ 11:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады сказаў Госпад Саламону: «За тое, што ты зрабіў гэта і не захаваў запавету Майго і загадаў Маіх, якія Я даў табе, Я забяру царства тваё ад цябе і аддам яго паслугачу твайму. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў ГОСПАД Салямону: «За тое, што ты [зрабіў] гэтае і не захаваў запавету Майго і пастановаў Маіх, якія Я загадаў табе, Я, забіраючы, забяру валадараньне ад цябе і аддам яго слузе твайму. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Гасподзь Саламону: за тое, што так у цябе робіцца, і ты не захаваў запавету Майго і пастановаў Маіх, якія Я наказаў табе, Я адбяру ад цябе царства і аддам яго рабу твайму; |
У дні твае, аднак, не зраблю гэтага дзеля Давіда, бацькі твайго; з рукі сына твайго забяру яго.
Таксама Ерабаам, сын Набата, эфраімец з Сарэды, паслугач Саламона, імя маці яго Сарва, удава, падняў руку на цара.
Такім чынам, здарылася ў той час, што Ерабаам выйшаў з Ерузаліма, і спаткаў яго на дарозе прарок Ахія з Сіло, апрануты ў новы плашч; а толькі яны адны былі ў полі.
і сказаў Ерабааму: «Вазьмі сабе дзесяць частак; бо вось што кажа Госпад, Бог Ізраэля: “Вось, Я вырву царства з рукі Саламона і дам табе дзесяць пакаленняў.
Здарылася ж, калі пачуў увесь Ізраэль, што вярнуўся Ерабаам, то паслалі па яго і паклікалі яго, склікаўшы сход, і паставілі яго царом над усім Ізраэлем; і пры доме Давіда не засталося нікога, апрача аднаго пакалення Юды.
І адкінулі яны прыказанні Яго і запавет, які Ён заключыў з бацькамі іх, і сведчанні, якімі Ён звязаў іх, і пайшлі за марнасцямі і агіднасцю, і пайшлі за народамі, якія былі навокал іх, пра якіх загадаў ім Госпад, каб не рабілі яны так, як тыя рабілі.
калі Ізраэль адарваўся ад дому Давіда, і выбраў сабе царом Ерабаама, сына Набата; бо Ерабаам адарваў Ізраэль ад Госпада і дазволіў ім грашыць грахом вялікім.
не пабачаць яны зямлі, якою прысягнуў Я бацькам іх, і ніхто з тых, хто зневажаў Мяне, не будзе аглядаць яе.
Я, Госпад, сказаў і так зраблю гэтай найгоршай грамадзе, што ўзбунтавалася супраць Мяне: у гэтай пустыні вы загінеце і памраце”».