Якуб адказаў: «Але ж не, прашу. Калі я знайшоў ласку ў вачах тваіх, прымі маленькі дар з рук маіх. Бо калі я ўбачыў аблічча тваё, як быццам бачыў аблічча Бога, і ты быў да мяне спагадны.
2 ЦАРСТВАЎ 14:28 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І заставаўся Абсалом у Ерузаліме два гады, і аблічча цара не бачыў. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сядзеў Абсалом у Ерусаліме два гады, але аблічча валадара ня бачыў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І заставаўся Авэсалом у Ерусаліме два гады, а твару царскага ня бачыў. |
Якуб адказаў: «Але ж не, прашу. Калі я знайшоў ласку ў вачах тваіх, прымі маленькі дар з рук маіх. Бо калі я ўбачыў аблічча тваё, як быццам бачыў аблічча Бога, і ты быў да мяне спагадны.
Адказаў Юда: «Заявіў нам чалавек той пад прысягаю: “Не ўбачыце аблічча майго, калі не прывядзеце з сабой наймалодшага брата вашага”.
І сказаў цар: «Няхай вернецца ён у дом свой, і хай аблічча майго ён не ўбачыць». І вярнуўся Абсалом у дом свой, а аблічча цара не бачыў.
І паслаў Абсалом да Ёаба з просьбай, каб паслаў яго да цара; ён не захацеў прыйсці да яго. І, калі паслаў ён другі раз і той не захацеў прыйсці,
І паслаў за ім Саламон, і адвялі яго ад ахвярніка, і ён увайшоў і пакланіўся цару Саламону; і Саламон сказаў яму: «Ідзі дамоў».
Таксама паклікаў цар Сямэя і загадаў яму: «Пабудуй сабе дом у Ерузаліме і жыві там, і не выходзь адтуль нікуды.
Глядзіце, не пагарджайце ні адным з малых гэтых. Бо кажу вам, што анёлы іх у небе бачаць заўсёды аблічча Айца Майго, Які ёсць у небе.