І спачуваў Давід сваёй жонцы Бэтсэбе, і, увайшоўшы да яе, спаў з ёю, і яна нарадзіла яму сына, і ён даў яму імя Саламон. І Госпад палюбіў яго,
2 ЦАРСТВАЎ 12:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і паслаў да яго, і праз прарока Натана даў яму імя Едыдыя па загадзе Госпада. Біблія (пераклад А.Бокуна) і паслаў да яго, і праз прарока Натана даў яму імя Едыдыя паводле загаду ГОСПАДА. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і паслаў прарока Натана, і ён даў яму імя: Едыдыя, паводле слова Госпада. |
І спачуваў Давід сваёй жонцы Бэтсэбе, і, увайшоўшы да яе, спаў з ёю, і яна нарадзіла яму сына, і ён даў яму імя Саламон. І Госпад палюбіў яго,
Дык сказаў Натан Бэтсэбе, маці Саламона: «Ці ты не чула, што царуе Адонія, сын Хагіт, і што гаспадар наш Давід гэтага не ведае?
І паведамілі аб гэтым цару, кажучы: «Вось, Натан, прарок». І калі ўвайшоў ён перад аблічча цара, і пакланіўся яму нізка да зямлі,
Але Садок, святар, і Баная, сын Ёяды, і Натан, прарок, і Сямэй, і Рэй, і моцнае войска Давіда не былі на баку Адоніі.
Азарыя, сын Натана, — над намеснікамі, Забуд, сын Натана, святар, — прыяцелем цара.
Сын, які народзіцца ў цябе, будзе вельмі спакойным чалавекам; дам бо яму супакой ад усіх яго ворагаў навокал, і таму Саламонам будзе названы, і дам Ізраэлю ва ўсе дні яго мір і супакой.
А ў Ерузаліме нарадзіліся ў яго сыны: Самуа, і Сабаб, і Натан, і Саламон — чацвёра ад Бэтсэбы, дачкі Аміэля;
«Ці ж не такім чынам грашыў Саламон, цар Ізраэля? І, канешне, многія народы не мелі такога цара, як ён, і ён быў даспадобы Богу свайму, і паставіў яго Бог царом над усім Ізраэлем; і, такім чынам, яго звялі да граху чужыя жанчыны.
Калі ён яшчэ гэта гаварыў, вось, светлае воблака закрыла іх. І вось, голас з воблака, які казаў: «Гэта Сын Мой улюбёны, у Якім Я маю ўпадабанне; Яго слухайце».
Пра Бэньяміна сказаў: «Улюбёны Госпадам будзе пражываць упэўнена з Ім, Узвышні будзе апекавацца над ім увесь дзень, і супачыне ён на руках Яго».