Дык, калі Ёаб асадзіў горад, ён паставіў Урыю ў месцы, аб якім ведаў, што ваявалі там наймужнейшыя ваяры.
2 ЦАРСТВАЎ 11:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) у лісце напісаўшы: «Пастаўце Урыю ў першым страі, дзе будзе найцяжэйшы бой, і адыдзіце ад яго, каб ён, паранены, загінуў». Біблія (пераклад А.Бокуна) А ў лісьце ён напісаў, кажучы: «Пастаўце Урыю там, дзе будзе найцяжэйшы бой, і адыйдзіцеся ад яго, каб быў ён паранены і загінуў». Біблія (пераклад В. Сёмухі) У пісьме ён напісаў так: пастаўце Урыю там, дзе самая моцная бітва, і адступеце ад яго, каб ён быў забіты і памёр. |
Дык, калі Ёаб асадзіў горад, ён паставіў Урыю ў месцы, аб якім ведаў, што ваявалі там наймужнейшыя ваяры.
І выйшлі з горада людзі, і ваявалі супраць Ёаба; і былі забітыя ў народзе паслугачы Давідавы, і памёр таксама Урыя Хетэй.
Дык чаму ты пагардзіў словам Госпада, так што дапусціўся злачынства перад Ім? Урыю Хетэя ты забіў мечам, і жонку яго ўзяў сабе за жонку, і забіў яго мечам сыноў Амона.
бо Давід чыніў справядлівасць у вачах Госпада і не ўхіляўся ад таго, што Ён яму загадваў, на працягу ўсіх дзён жыцця свайго, за выключэннем справы Урыі Хетэя.
Бо, паколькі не выносіцца хутка прысуд супраць ліхіх спраў, сэрца сыноў чалавечых натхняецца, каб чыніць зло.
«Сэрца чалавека здрадлівае больш за ўсё астатняе і не даецца вылечыць, хто спазнае яго?
А Саўл сказаў Давіду: «Вось, маю я старэйшую дачку Мэраб, дам яе табе за жонку; але будзь у мяне мужным чалавекам і вядзі войны Госпада». А Саўл думаў, кажучы: «Калі не мая рука на яго ляжа, то хай будзе на ім рука філістынцаў».
і сказаў Саўл: «Аддам яму яе, каб была яна яму на загубу і каб была на ім рука філістынцаў». Такім чынам, другі раз сказаў Саўл Давіду: «Сёння будзеш маім зяцем».
А Саўл сказаў: «Вось, кажучы, так скажыце Давіду: “Цар не патрабуе ніякай платы за нявесту, але толькі сто крайніх плоцяў філістынскіх, каб адпомсціць ворагам цара”». Саўл бо думаў выдаць Давіда ў рукі філістынцаў.