Дык дала яна цару сто дваццаць талентаў золата, і вельмі шмат духмянасцей, і каштоўных камянёў; і не было ніколі болей падаравана вострых духмяных прыпраў, чым падаравала царыца Сабы цару Саламону.
2 ЛЕТАПІСАЎ 9:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і складалі яму падарункі, пасудзіны срэбраныя і залатыя, і адзенне, і зброю, і духмянасці, і коней і мулаў кожны год. Біблія (пераклад А.Бокуна) І прыносілі яны кожны дар свой, начыньні срэбныя, і начыньні залатыя, і адзеньне, і зброю, і пахошчы, і коней, і мулаў, [адпаведную] рэч з году ў год. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І кожны зь іх падносіў ад сябе ў дарунак посуд срэбны і посуд залаты і вопратку, зброю і пахошчы, коней і кабыл, год у год. |
Дык дала яна цару сто дваццаць талентаў золата, і вельмі шмат духмянасцей, і каштоўных камянёў; і не было ніколі болей падаравана вострых духмяных прыпраў, чым падаравала царыца Сабы цару Саламону.
І кожны з іх прыносіў яму дары: срэбны і залаты посуд, адзенне, зброю, а таксама вострыя духмяныя прыправы, і коней, і мулаў кожны год.
Але і ад філістынцаў прыносілі дары Язафату і даніну срэбрам; таксама арабы прыводзілі статкі бараноў у сем тысяч семсот, ды столькі ж казлоў.
І ўсе цары зямлі прагнулі пабачыць аблічча Саламона, каб пачуць мудрасць, якую даў Бог у сэрца яго,
І дала затым цару сто дваццаць талентаў золата і надта многа духмянасцей ды найкаштоўнейшыя камяні; не было такіх духмянасцей, як гэтыя, што дала царыца Сабы Саламону.
І прыйшлі да яго ўсе браты яго, і ўсе сёстры яго, і ўсе, хто раней яго ведаў, і елі з ім хлеб у яго доме, і ківалі над ім галавою, і пацяшалі яго з прычыны няшчасця, якое на яго саслаў Госпад. І кожны даў яму па аднаму срэбраніку і па адной залатой завушніцы.
І сыны Ізраэля клікалі Госпада, Які даў ім збаўцу Эгуда, сына Гэра, з пакалення Бэньяміна, які замест правай карыстаўся левай рукой. Сыны Ізраэля паслалі праз яго дары Эглону, цару Мааба.
А сыны Бэліяла казалі: «Ці зможа ён нас выратаваць?» І пагардзілі ім, і не прынеслі яму падарункаў, але ён не звяртаў на гэта ўвагі.