А цар Язафат пабудаваў караблі ў Тарсісе, каб плысці ў Афір па золата; і яны не паплылі, бо паразбіваліся ў Эцыён-Гебэры.
2 ЛЕТАПІСАЎ 8:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады выбраўся Саламон у Эцыён-Гебэр і ў Айлат ад берага Чырвонага мора, што ў зямлі Эдом. Біблія (пераклад А.Бокуна) Тады пайшоў Салямон у Эцыён-Гэбэр і ў Элят, які на беразе мора, у зямлі Эдом. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тады пайшоў Саламон у Эцыён-Гевэр і ў Элат, які на беразе мора, у зямлі Ідумэйскай. |
А цар Язафат пабудаваў караблі ў Тарсісе, каб плысці ў Афір па золата; і яны не паплылі, бо паразбіваліся ў Эцыён-Гебэры.
У той час Разін, цар Сірыі, далучыў Элат да Эдома і выгнаў юдэяў з Элата; і прыйшлі эдомцы ў Элат, і абжыліся там да сённяшняга дня.
і ён удзельнічаў з ім у будаванні караблёў, што мелі плысці ў Тарсіс, і флот пабудавалі ў Эцыён-Гебэры.
І былі скончаны ўсе справы Саламона ад таго дня, у які заклаў падмуркі дома Госпада аж да дня поўнага завяршэння яго.
І, калі абмінулі мы братоў нашых, сыноў Эзава, якія пражывалі ў Сэіры, дарогай на Арабу, ад Элата і Эцыён-Гебэра, мы завярнулі і пайшлі дарогай, якая вядзе ў пустыню Мааб.