Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




2 ЛЕТАПІСАЎ 14:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

А супачыў Абія з бацькамі сваімі, і пахавалі яго ў горадзе Давіда; і па ім цараваў Аса, сын яго. У яго дні быў супакой на зямлі дзесяць гадоў.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І супачыў Абія з бацькамі сваімі, і пахавалі яго ў горадзе Давіда. І заваладарыў Аса, сын ягоны, пасьля яго. У дні ягоныя была ў супакоі зямля дзесяць гадоў.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І спачыў Авія з бацькамі сваімі, і пахавалі яго ў горадзе Давідавым. І зацараваў Аса, сын ягоны, замест яго. У дні ягоныя пакоілася зямля дзесяць гадоў.

Глядзіце раздзел



2 ЛЕТАПІСАЎ 14:1
10 Крыжаваныя спасылкі  

І супачыў Рабаам з бацькамі сваімі і быў пахаваны з імі ў горадзе Давідавым; маці яго на імя Наама, аманіцянка. А па ім царом стаў сын яго, Абія.


І супачыў Давід з бацькамі сваімі, і быў пахаваны ў горадзе Давідавым.


Сынам жа Саламона быў Рабаам; сын якога Абія быў бацькам Асы, ад яго таксама нарадзіўся Язафат,


Аса ж рабіў усё, што было добрым і мілым перад абліччам Госпада, Бога яго; і перакуліў ён ахвярнікі чужога рытуалу і ўзгоркі,


Прынесены быў яму ліст ад прарока Іллі, у якім было напісана: «Гэта кажа Госпад, Бог Давіда, бацькі твайго: “Таму, што ты не пайшоў дарогамі Язафата, бацькі твайго, і дарогамі Асы, цара Юдэі,


Такім чынам, паводле гэтага дзейнічаў Эзэкія ва ўсёй Юдэі ды рабіў добрае, і слушнае, і справядлівае перад Госпадам, Богам яго.


і супачыў са сваімі бацькамі; і пахавалі яго ў горадзе Давіда, бацькі яго. І па ім цараваў сын яго Рабаам.


Калі ж мінуў доўгі час пасля таго, як Госпад даў Ізраэлю супакой ад усіх ворагаў навокал, і Ешуа быў ужо стары і ў гадах пажылых,