Таму, прыдумаўшы рашэнне, цар зрабіў двух залатых цяльцоў і сказаў народу: «Не хадзіце болей у Ерузалім! Вось багі твае, Ізраэлю, якія вывелі цябе з зямлі Егіпецкай».
2 ЛЕТАПІСАЎ 13:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такім чынам, цяпер вы кажаце, што можаце процістаяць Валадарству Госпада, якое маеце праз сыноў Давіда; і маеце вельмі шмат народа і цялят залатых, якіх зрабіў вам Ерабаам, як багоў. Біблія (пераклад А.Бокуна) І цяпер вы кажаце, што вытрымаеце перад абліччам валадарства ГОСПАДА, [якое] ў руцэ сыноў Давіда, і вас вялікае мноства, і з вамі быкі залатыя, якіх Ерабаам зрабіў для вас як багоў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І цяпер вы думаеце ўстояць супроць царства Гасподняга ў руцэ сыноў Давідавых, бо вас вялікае мноства, і ў вас залатыя цяляты, якіх Ераваам зрабіў вам багамі. |
Таму, прыдумаўшы рашэнне, цар зрабіў двух залатых цяльцоў і сказаў народу: «Не хадзіце болей у Ерузалім! Вось багі твае, Ізраэлю, якія вывелі цябе з зямлі Егіпецкай».
але рабіў ты горш за ўсіх, якія былі перад табой, і нарабіў сабе багоў чужых і літых, каб разгневаць Мяне, а ад Мяне адвярнуўся — вось,
Божа наш, дык Ты не асудзіш іх? Мы бо не маем такой сілы, каб маглі мы супрацівіцца такому мноству, якое нахлынула на нас; але паколькі мы не ведаем, што маем рабіць, то вочы нашы звяртаюцца да Цябе».
то маліўся: «Госпадзе, Божа бацькоў нашых, Ты Бог у небе і валадарыш над усімі царствамі паганскімі; у руцэ Тваёй моц і магутнасць, і ніхто не можа Табе супрацівіцца.
Хай будзе дабраславёны Госпад, Бог твой, Які захацеў пасадзіць цябе на прастол Свой царом Госпада, Бога твайго! Бо мілуе Бог твой Ізраэль і хоча захаваць яго навек, таму паставіў Цябе царом над ім, каб чыніў ты суд і справядлівасць».
Не бывае вызвалены цар вялікай сілай і не вызваліцца волат дзякуючы вялікай сіле сваёй.
А грамадзяне яго ненавідзелі яго, і выправілі за ім пасланнікаў, кажучы: “Не хочам, каб ён валадарыў над намі”.
А тых ворагаў маіх, што мяне не хацелі, каб над імі валадарыў, прывядзіце сюды ды забіце перада мною”».