і калі яны схамянуцца ў сэрцы сваім у месцы палону іх і, навярнуўшыся, будуць прасіць Цябе, у няволі сваёй кажучы: “Зграшылі мы, ліха чынілі, беззаконне рабілі”;
1 ЯНА 3:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Кожны, хто ўчыняе грэх, дапускаецца і беззаконня, бо грэх ёсць беззаконне. Біблія (пераклад А.Бокуна) Усякі, хто робіць грэх, робіць і беззаконьне, і грэх ёсьць беззаконьне. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Кожны, хто робіць грэх, робіць і беззаконьне; і грэх ёсьць беззаконьне. |
і калі яны схамянуцца ў сэрцы сваім у месцы палону іх і, навярнуўшыся, будуць прасіць Цябе, у няволі сваёй кажучы: “Зграшылі мы, ліха чынілі, беззаконне рабілі”;
Такім чынам, памёр Саўл дзеля несправядлівасці сваёй, таму што не споўніў загаду Госпада, што прыказаў яму, ды не пільнаваў яго, а нават раіўся з варажбіткай,
Такім чынам, Дух Божы напоўніў Захарыю, сына Ёяды святара; і ён стаў перад народам і сказаў ім: «Гэта кажа Бог: “Чаму пераступаеце прыказанні Госпада, гэта не дасць вам поспеху! Таму, што вы пакінулі Госпада, Ён пакіне вас”».
На прыніжэнне і суд Ён быў аддадзены. І паходжаннем Яго хто пацікавіцца? Бо з зямлі ўзята жыццё Яго, за грахі Майго народа забіты быў насмерць.
ды ўвесь Ізраэль спракудзіўся адносна закону Твайго і адвярнуўся, каб не слухаць голасу Твайго, ды леглі на нас праклён і ганьба, якія былі запісаны ў кнізе Майсея, паслугача Бога, зграшылі бо мы перад Ім.
Бо яна пагрэбавала словам Госпада і парушыла прыказанне Яго; таму будзе яна знішчана і панясе адказнасць за грэх свой”».
Хто парушыць адно з гэтых прыказанняў найменшых і навучыць так людзей, таго назавуць найменшым у Валадарстве Нябесным. А хто выканае і навучыць, таго назавуць вялікім у Валадарстве Нябесным.
Дык Паўла сказаў яму: «Хай ударыць цябе Бог, сцяна падбеленая! Бо ты сеў мяне судзіць паводле закону, а загадваеш мяне біць насуперак закону».
бо ўчынкамі закону не апраўдаецца аніякае цела перад Ім; бо праз закон пазнаецца грэх.
каб, калі прыйду да вас зноў, не панізіў мяне Бог мой перад вамі і каб мне не прыйшлося аплакваць многіх сярод вас, якія раней зграшылі і не навярнуліся з нячыстасці, распусты ды разбэшчанасці, якую зрабілі.
І малітва з верай збавіць хворага, і Госпад падыме яго; і, калі ён учыняў грахі, будуць яму дараваны.
І сказаў Саўл Самуэлю: «Зграшыў я, бо ўхіліўся ад слова Госпадава і слоў тваіх, баючыся народа і слухаючы яго голасу;